Вы тут

Раман Галоўчанка: Аналагаў Саюзнай дзяржаве ў сусветнай практыцы няма


Раман Галоўчанка падчас урачыстага мерапрыемства з нагоды 25-й гадавіны падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, якое адбылося ў нядзелю, 8 снежня.


Фота: БелТА

— Сёння дзень вялікай без перабольшання значнасці ў гісторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Роўна 25 гадоў таму нашы краіны выбралі ўнікальны шлях сумеснага развіцця ў фармаце Саюзнай дзяржавы, аналагаў якой няма ў сусветнай практыцы, — адзначыў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр зачытаў зварот да народаў Беларусі і Расіі з нагоды 25-годдзя Дагавора аб Саюзнай дзяржаве Старшыні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый нашай краіны, Расійскай Федэрацыі, іншыя запрошаныя. У праграме — опера М. Мусаргскага «Хаваншчына» ў пастаноўцы Дзяржаўнага акадэмічнага Марыінскага тэатра.

Паводле БЕЛТА

У тэму

Прэм’ер-міністр расказаў, аб чым прэзідэнты і прэм’еры Беларусі і Расіі гаварылі ўчатырох непасрэдна перад пачаткам пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, які прайшоў у Мінску ў пятніцу, 6 снежня. Адказ на пытанне журналістаў аб гэтай міні-нарадзе паказалі ў эфіры навін тэлеканала «Беларусь 1».

Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін былі заўважаны журналістамі за абмеркаваннем нейкіх пытанняў у кулуарах Палаца Незалежнасці непасрэдна перад пачаткам пасяджэння. У беларускага прэм’ера калегі паспрабавалі даведацца, аб чым жа менавіта ішла размова.

— Ёсць некаторыя пытанні. Але пакінем гэта пакуль паміж удзельнікамі гэтай міні-нарады. Гэта ўсе эканамічныя пытанні, бягучая сітуацыя. Усё пазітыўна, але канфідэнцыяльна, — патлумачыў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.