Тарпанападобныя коні прапісаліся ў адным з самых вялікіх лясных масіваў (пл.86,892 га) рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі».
На прасторы ўрочышча Цякова Налібоцкай пушчы, дзякуючы рэвайлдынгу, у жніўні 2019 года завезлі з Галандыі 151 тарпанападобнага каня. Цяпер іх тут больш за 300. Увосень гэтага года ў Налібоцкую даставілі яшчэ 30 дзікіх коней з Расіі. Рассялілі іх у пойме Заходняй Бярэзіны (на тэрыторыі заказніка бяруць пачатак больш за 20 рэк, у тым ліку Заходняя Бярэзіна, Іслач, Ваўка, Вуса) з мэтай паляпшэння экасістэмы ландшафтных прастораў. Калі з’явіўся тарпанападобны статак, некалі зарослыя хмызняком і высокай травой лугі ператварыліся ў роўныя лясныя газоны. Вонкава гэтыя жывёлы небуйныя, каржакаватыя, да 150 см. у карку, шэра-карычневатай, мышыстай масці. Налібоцкія тарпаны прытрымліваюцца адкрытых прастор, але і ў лес сталі заходзіць. Коні мірна ўжываюцца з іншымі насельнікамі пушчы: аленямі, якіх сталі часта бачыць у Цякова, зазіраць у госці да «галандцаў» сталі дзікі, па суседстве пражывае чырванакніжнік барсук. Асцярожную цікавасць да конікаў праяўляюць тутэйшыя гаспадары-зубры. (Гэтых жывёл-волатаў з 1984 года ў Налібоцкай пушчы пражывае 3 статкі-больш за 130 асобін).
—Тарпаны-жывёлы прыязныя, але паводніцкі непрадказальныя, таму бліжэй, чым на два метры да іх лепш не падыходзіць, — папярэдзіў намеснік дырэктара Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» Сяргей Трумель. (Зімой мінулага года ён выступіў у ролі гіда для карэспандэнта партала выдавецкага дома «Звязда»). Трумель таксама дадаў, што па ўмовах кантракта коні павінны ўтрымлівацца ў натуральных умовах, іх нельга выкарыстоўваць для сельскагаспадарчых і іншых работ. Тарпановідных нельга карміць, выключэнне складае зімовы перыяд, калі ім можна трохі падкінуць аўса і сена. Егерам забаронена адганяць ад конікаў драпежнікаў. Аднойчы тарпаны, збіўшыся ў круг, адбіліся капытамі ад ваўкоў! Коні павінны быць дзікімі прадстаўнікамі фаўны і весці адпаведны лад жыцця.
Налібоцкія мустангі праяўлялі далікатны клопат адзін да аднаго, займаючыся грумінгам- комплексам працэдур па догляду за поўсцю. Альфа-самцы спакойна падыходзілі да любой асобіны на прадмет абнюхвання і лёгкага пакусвання. Тарпанападобныя коні жывуць гарэмамі. Бліжэй да вясны шматлікія самкі пачнуць нараджаць, а з мая самцы стануць у баях, часам кровапралітных, абараняць старых ці адваёўваць новых сябровак.
Аляксандр Грыгор’еў, фота аўтара
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.