Гамяльчанін вырошчваў у арандаваным офісе каноплі, паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС.
Затрымалі 39-гадовага мясцовага жыхара супрацоўнікі наркакантролю Цэнтральнага РАУС Гомеля.
Памяшканне было абсталяванне для вырошчвання нарказмяшчальных раслін. Канфіскаваны кусты канопляў, а таксама прыстасаванні для курэння, палімерныя ёмістасці з грунтам, асвятляльныя прыборы і гробаксы, вырабленыя з карпусоў сістэмных блокаў.
Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Раней фігурант ужо быў судзімы за аналагічнае злачынства, правяраецца яго дачыненне да збыту.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.