З аднаго боку праходзіў кастынг пародзістых катоў: мэйн-куны, персы, сфінксы, бенгалы- (цікавай леапардаўскай масці) і іншыя элітныя каты. На процілеглым баку гандлёвага цэнтра дабрачынная выстава «Горад котак» прымала сваіх шматлікіх наведвальнікаў. Тут людзей было намнога больш, бо ўваход зрабілі бясплатным, і хапала ўсялякіх дзіцячых гульняў і актыўнасцей.
Увага да беднага кашачага боку дарослых і дзяцей зыходзіла перш-наперш з гуманых меркаванняў – і гэта галоўнае. Калі б клеткі паставіць на адной лакацыі, чаргуючы, пародзістая котка- дваровая, для многіх наведвальнікаў, а для дзяцей у асаблівасці, усе выглядалі б аднолькава прывабнымі. Насамрэч, усеагульнай сімпатыі і ўвагі 60 бяздомным катам і коткам, якія знаходзяцца пад апекай валанцёрскай арганізацыі «Заашанс», ніхто не шкадаваў. Іх хаткі-пераноскі акружылі, ахвяравалі корм і цацачкі ў падарункі. Гандлёвы цэнтр размешчаны ў раёне чыгуначнага вакзала, дзе, акрамя мінчан, шмат транзітных пасажыраў. Знайшліся каты-ўдачунчыкі, у асноўным гэта кацяняты і «юніёры-падлеткі», чый статус істот з падваротні змяніўся на кватэрна-хатні. Некаторыя будуць забраныя бліжэй, ці пад самы Новы год, у якасці падарунка пад ёлачку.
Аляксандр Грыгор’еў, фота аўтара.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.