Вы тут

Казачныя апартаменты для Дзеда Мароза і Снягуркі ўзвялі на галоўнай плошчы Гомеля


Новая рэзідэнцыя Дзеда Мароза з’явілася ў Гомелі, паведамляе БелТА са спасылкай на гарвыканкам.


Фота: БелТА

Навагодняя прапіска Дзеда Мароза і Снягуркі застаецца нязменнай — галоўная плошча абласнога цэнтра. Новая рэзідэнцыя — сучаснай планіроўкі, мае цікавы фасад нябесна-блакітнага колеру.

Акрамя атмасфернага выгляду, хатка мае арыгінальны інтэр’ер. «Цяперашняя рэзідэнцыя — больш прасторная, чым папярэднія, у ёй прадугледжана два пакоі. У адным дзяцей будзе прымаць Дзед Мароз, а ў другім будуць знаходзіцца навагоднія падарункі», — расказалі ў гарвыканкаме, не раскрываючы ўсіх задум стваральнікаў казачнай атмасферы ў горадзе.

Усіх ахвочых запрашаюць на сустрэчу з навагоднімі героямі. Адзіная ўмова — падрыхтаваць для Дзеда Мароза і Снягуркі тэматычны верш ці песню.

Усяго ў Гомельскай вобласці больш за 10 зімовых рэзідэнцый, іх можна знайсці па спецыяльна распрацаванай мапе.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат