У Воранава аўтамабіль перавярнуўся і скаціўся ў возера, загінуў вадзіцель. На месцы смяротнага ДТЗ працуюць следчыя, паведамілі ў Следчым камітэце.
Аварыя, паводле папярэдніх звестак, здарылася сёння каля 04:00 гадзін. За рулём знаходзіўся 19-гадовы хлопец. Аўтамабіль «Аўдзі» з’ехаў на абочыну, перавярнуўся, пасля чаго ўпаў у вадаём.
«Аўтамабіль выняты з вады супрацоўнікамі МНС. Устаноўлена, што ў момант аварыі ў іншамарцы знаходзіўся толькі вадзіцель. Ён загінуў», — паведамілі ў СК.
Воранаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўстанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.