Беларусь і Расія сфарміравалі адзіную абаронную палітыку, гэта павінны ўлічыць на Захадзе. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.
«Знешнія абставіны патрабуюць прыняцця тых рашэнняў, якія былі падпісаны кіраўнікамі дзяржаў. Гэта дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. А таксама Канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы — новы дакумент, які адлюстроўвае рэаліі сітуацыі на еўрапейскім кантыненце. Такім чынам ужо падпісаны комплекс дакументаў, якія забяспечваюць па сутнасці, фарміраванне адзінай абароннай палітыкі Саюзнай дзяржавы», — сказаў Дзмітрый Мезенцаў.
Ён адзначыў, што частка гэтай работы — размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі, пазітыўны адказ Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ў другім паўгоддзі наступнага года комплексу «Арэшнік» на тэрыторыі Беларусі. «Сфарміравана і дзейнічае ў тым ліку пры падтрымцы саюзнага бюджэту і праграм Саюзнай дзяржавы адзіная ваенная расійска-беларуская групоўка. Адбываецца абмен данымі абаронных ведамстваў і спецыяльных службаў, які ідзе ў пастаянным фармаце, — данымі аб тым, як фарміруюцца пагрозы, як мяняецца ваенна-палітычная абстаноўка на кантыненце і ў свеце ў цэлым. фактар, які абавязаны ўлічваць калектыўны Захад. Думаю, што падзеі апошніх дзён будуць улічаны на Захадзе і за акіянам», — адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.