Адкрыты нядаўна ў Мінску басейн міжнароднага стандарту прыняў першыя спаборніцтвы. Тут прайшоў Кубак Беларусі па сінхронным плаванні.
У турніры прынялі ўдзел 110 спартсменак. І правялі яго па пяці праграмах: дуэт тэхнічны, сола тэхнічнае, група тэхнічная, група камбінаваная, фігуры.
Нагадаем, што гэты спартыўны аб’ект адкрыўся ў лістападзе 2024 года і быў пабудаваны ў рамках гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і КНР.
Поўныя трыбуны гледачоў сабраў новы басейн падчас відовішчных і вельмі эфектных тэхнічных і камбінаваных групавых спаборніцтваў, моманты якіх на гэтых фотаздымках.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.