Вы тут

За тры гады тавараабарот узрос удвая, але рэзервы вялікія


«Мы павінны быць незалежнымі ў эканоміцы. І думаю, што за наступную пяцігодку (калі, вядома, на нас будуць так ціснуць) мы выйдзем на практычнае поўнае імпартазамяшчэнне. Калі ціску не будзе — можам расслабіцца. Таму гэтыя ўсе санкцыі — яны і час магчымасцяў».

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Сахалінскай вобласці Валерыем Лімарэнкам 28 кастрычніка 2024 года.


Фота з адкрытых крыніц

Вадзім Краўчук, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама:

— Сапраўды, санкцыі становяцца часам магчымасцяў. І як паказала жыццё, эканамічныя санкцыі спрыяюць яшчэ большаму згуртаванню Расіі і Беларусі. Год ад году мы канстатуем, што расце тавараабарот паміж Брэсцкай вобласцю і рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Прадпрыемствы Брэстчыны пастаўляюць свае тавары больш чым у 80 краін свету, але Расія была і застаецца нашым асноўным гандлёвым партнёрам. Кожны год адбываецца падпісанне новых двухбаковых дакументаў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, культурнага і іншага супрацоўніцтва. Брэстчына падтрымлівае знешнегандлёвае супрацоўніцтва з 78 рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

Даўно і трывала мы сябруем з Пензенскай вобласцю. Сведчаннем таму нядаўні візіт у Брэст прадстаўнічай дэлегацыі з Пензы. Важным выглядае той факт, што нашы партнёры і сябры прымеркавалі свой прыезд да юбілею вобласці, скарысталі гэтую магчымасць, каб павіншаваць нас. Але і дзелавая частка візіту выдалася даволі прадуктыўнай.

У Брэсце прайшло трэцяе пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Пензенскай вобласці Расіі. З беларускага боку гэтую групу ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. У складзе дэлегацыі былі прадстаўнікі дзелавых колаў расійскага рэгіёна. Яны ўзялі ўдзел у кантактна-кааперацыйнай біржы, арганізаванай Брэсцкім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Свае напрацоўкі прывезлі больш за два дзясяткі прадпрыемстваў з розных галін народнай гаспадаркі. Былі прадстаўлены прамысловасць, гандаль, высокатэхналагічныя вытворчасці. Таксама госці выказалі жаданне наведаць брэсцкія прадпрыемствы. З некаторымі нашымі вытворцамі яны пазнаёміліся раней. Гэтым разам пабывалі на прадпрыемстве «Брэстмаш». 

У выніку работы накрэслены пэўныя пункты росту далейшага супрацоўніцтва, якое заклікана стаць яшчэ адным сур’ёзным крокам на шляху імпартазамяшчэння.

Нам было прыемна пачуць ад кіраўніка дэлегацыі, віцэ-губернатара Пензенскай вобласці Сяргея Фядотава, што Беларусь для расійскага рэгіёна застаецца прыярытэтным стратэгічным партнёрам. Сведчаннем таму — тавараабарот, які за апошнія тры гады вырас удвая.

На двухбаковай сустрэчы падкрэслівалася актывізацыя ўзаемадзеяння ў галіне аховы здароўя. Заключаны кантракты на пастаўку з Пензы ў медустановы Беларусі высокатэхналагічных медыцынскіх вырабаў, у тым ліку штучных клапанаў сэрца. Дарэчы, сёлета ў Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы спецыялісты Пензенскага федэральнага кардыяцэнтра правялі шэраг аперацый з выкарыстаннем названых клапанаў. Вось яшчэ адзін удалы прыклад супрацоўніцтва на карысць імпартазамяшчэння.

Эканамічнае супрацоўніцтва, як правіла, падштурхоўвае на кантакты ў культурнай, гуманітарнай галінах. У гэтым кірунку мы маем таксама добры вопыт работы. І сёння ў рамках сустрэчы творчыя калектывы Пензы выступілі ў Бярозе і на канцэрце ў гонар 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Наогул культурны абмен у нас стаў пастаянным і плённым.

Яшчэ з пензенскімі калегамі мы абмеркавалі работу па сумесным ўдзеле ў патрыятычных праектах для моладзі. Напрыклад, у Брэсцкай крэпасці завяршыўся першы этап будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі. Туды будуць запрашаць і школьнікаў з Расіі.

  • На нашай сустрэчы таксама была агучаная ідэя правесці ў красавіку 2025 года дні Пензенскай вобласці ў Беларусі, прымеркаваныя да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат