Павет Хуайюань, што ў правінцыі Аньхой (Усходні Кітай), ператварыў вытворчасць клейкага рысу ў індустрыю з абаротам у дзесяткі мільярдаў юаняў, стварыўшы поўны вытворчы ланцужок ад селекцыі і вырошчвання да глыбокай перапрацоўкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Цяпер плошча пасеваў клейкага рысу ў павеце складае 900 тысяч му (60 тыс. га), гадавы аб’ём вытворчасці дасягнуў 500 тысяч тон. У вырошчванні гэтай культуры ўдзельнічаюць практычна ўсе пасёлкі павета. У галіне працуюць больш за 1900 прадпрыемстваў, кааператываў і фермерскіх гаспадарак. Узровень механізацыі асноўных сельскагаспадарчых аперацый перавышае 90 працэнтаў. Дзякуючы такому маштабу вытворчасці цэны на клейкі рыс у раёне ракі Хуайхэ, дзе размешчаны Хуайюань, сталі своеасаблівым індыкатарам для ўсяго кітайскага рынку.
Як паведаміла прадстаўнік Упраўлення сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў павета Хуайюань, у павеце дзейнічаюць больш за 100 прадпрыемстваў па перапрацоўцы клейкага рысу з сукупнай гадавой магутнасцю звыш 4 мільёнаў тон. Яны вырабляюць шырокі асартымент прадукцыі: клёцкі з салодкім начыннем тан’юань, пірамідкі ў бамбукавым лісці цзунцзы, рысавыя аладкі, воцат, муку і іншыя.
Развіццю галіны садзейнічае цеснае супрацоўніцтва прадпрыемстваў з універсітэтамі і навукова-даследчымі інстытутамі. У павеце створана 12 эксперыментальных цэнтраў па селекцыі і насенняводстве, распрацавана 6 новых прадуктаў, атрымана 6 патэнтаў на вынаходніцтвы і 5 прэмій за навукова-тэхнічны прагрэс.
Мясцовыя ўлады штогод выдзяляюць 30 мільёнаў юаняў (4,1 млн. долараў) на развіццё галіны і прадастаўляюць крэдытныя гарантыі для падтрымкі ўсяго вытворчага ланцужка, імкнучыся замацаваць за Хуайюаням статус найбуйнейшага павета па вырошчванні клейкага рысу.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.