Вы тут

Саюзніцкія дагаворы — у дзеянні


У прыватнасці, спікеры верхніх палат парламентаў азнаёміліся з прадукцыяй ААТ «Н Холдынг». Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі прадэманстравалі інавацыйныя магчымасці холдынга, які прадстаўляе сучасную адкрытую вытворчую экасістэму і пазіцыянуецца як прастора для развіцця.


Кантракты з прафіцытам

На пляцоўках холдынга працуе 16 прадпрыемстваў. Сярод асноўных кампетэнцый — вытворчасць спажывецкай тэхнікі (тэлевізары, ноўтбукі, маніторы, ЗВЧ-печы), святлодыёдная прадукцыя, апрацоўка металу, работа з палімерамі, мантаж друкаваных плат, аказанне шырокага спектра медыцынскіх паслуг у сучасным медыцынскім цэнтры. Найноўшую тэхніку, якая выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе і ў побыце, прадставілі высокім гасцям.

Валянціна Матвіенка пацікавілася, ці рэалізаваны дагавораў ІX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў 2022 годзе адбыўся ў Гродне, або яны засталіся на паперы. Маецца на ўвазе падпісанне камерцыйных кантрактаў «Заводам электронікі і бытавой тэхнікі Гарызонт» на пастаўку тэлевізараў у Расійскую Федэрацыю, а «Інстытутам лічбавага тэлебачання Гарызонт» — на пастаўку ў брацкую краіну камплектуючых.

Як паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт» Юрый ПРАДКО, кантракты выкананы ў поўным аб’ёме. Больш за тое, як заверыў гендырэктар, пастаўка прадукцыі холдынга ажыццёўлена ў большым памеры, чым першапачаткова планавалася.

На шляху да тэхналагічнага лідарства

У размове з журналістамі Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна МАТВІЕНКА агучыла мэту візіту на ААТ «Н Холдынг»: «Мы з Наталляй Іванаўнай (Качанавай. — „Зв“.) вырашылі паглядзець, як на практыцы рэалізоўваюцца дагаворы, што заключаюцца на нашым форуме, як у вельмі важнай для Расіі і Беларусі сферы рэалізоўваюцца саюзныя праграмы. І яшчэ раз пераканаліся, што ў рамках Саюзнай дзяржавы мы супрацоўнічаем у самых розных сферах, у тым ліку ў такой адчувальнай, як высокатэхналагічная сфера».

Па словах спікера, група прадпрыемстваў холдынга «Гарызонт» паказвае цудоўныя вынікі ў прасоўванні да тэхналагічнага лідарства, да чаго імкнецца як Беларусь, так і Расія. «І ў нас для гэтага ёсць усе ўмовы, — падкрэсліла Валянціна Матвіенка. — У нас вельмі разумныя людзі, суперталенавітая моладзь, выдатныя вучоныя і навуковыя школы. І сёння бачым, як сур’ёзна мы рушылі наперад у плане імпартазамяшчэння».

Старшыня Савета Федэрацыі звярнула ўвагу на сучасныя ўзоры прадукцыі электронікі, бытавой тэхнікі, якую выпускае холдынг. У гэтым плане, па яе словах, прадпрыемства сур’ёзна прасунулася. «Я рада таму, што прадпрыемства „Гарызонт“ супрацоўнічае з вялікай колькасцю прадпрыемстваў, кампаній Расіі, — дапоўніла Валянціна Матвіенка. — Гэта ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з многімі рэгіёнамі. Тыя пагадненні, якія былі падпісаны ў рамках форуму, не толькі выкананы, але і перавыкананы».

Спікер адзначыла важнасць праграмы па суфінансаванні важных кірункаў узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы. «Вытворчасць бытавой тэхнікі, электронікі, суперновых распрацовак, безумоўна, патрабуе падтрымкі, у тым ліку фінансавай з боку Саюзнай дзяржавы, што і рэалізоўваецца на гэтым прадпрыемстве, — канкрэтызавала яна. — Гэта добрая дапамога, дапамога ў абмене вопытам, узаемадзеянні, супрацоўніцтве. Калі мы такімі ж крокамі і тэмпамі пойдзем далей (сёння ўжо ёсць тэхналагічнае лідарства Расіі і Беларусі, Саюзнай дзяржавы ў цэлым па шэрагу напрамкаў), колькасць такіх кірункаў пашырыцца дзякуючы нашым таленавітым людзям і нашаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву».

Праца на спажыўца

Прадпрыемствы холдынга ўдзельнічаюць у выкананні саюзнай праграмы «Інтэлаўта», якая фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. У рамках праграмы ствараецца электроніка для аўтатранспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння, іншага транспарту.

«Гэта разумнае кіраванне збожжаўборачным камбайнам, іншай тэхнікай, якая выкарыстоўваецца на палях для вырошчвання ўраджаю, — канкрэтызаваў у размове з журналістамі генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынга „Гарызонт“. — Электроніка з’яўляецца рухальнай тэмай у вытворчасці аўтапрама. Вы бачыце, з якой хуткасцю мяняюцца тыя ж тэлефоны. Мы павінны быць у трэндзе і з гэтай хуткасцю рухацца. Саюзная праграма і накіравана на тое, каб аўтамабілі сталі „разумнымі“. Галоўная задача — працаваць на спажыўца, атрыманне сінэнергіі, якая адлюстроўваецца на дабрабыце жыхароў краін».

Менавіта расіяне з’яўляюцца асноўнымі спажыўцамі прадукцыі холдынга на знешнім контуры: каля 80% экспарту ідзе ў Расійскую Федэрацыю.

  • Падчас рабочага візіту ў Беларусь Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі разам са сваёй беларускай калегай таксама наведалі гандлёвы цэнтр «Першы Нацыянальны гандлёвы дом», дзе азнаёміліся з прадукцыяй айчынных брэндаў, вядомых далёка за межамі нашай краіны.

Вераніка КАНЮТА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат