Беларусь і Расія заключылі міждзяржаўны дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Подпісы пад дакументам на пасяджэнні ВДС у Мінску 6 снежня паставілі кіраўнікі дзвюх дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, паведамляе БелТА.
«Гэты дагавор дазволіць надзейна абараніць бяспеку Расіі і Беларусі, створыць умовы для далейшага мірнага і ўстойлівага развіцця нашых дзяржаў», — заявіў на пасяджэнні ВДС прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Ён расказаў, што дагавор вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абароны суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу Расіі і Беларусі, цэласнасці і недатыкальнасці тэрыторый і знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы. Прычым з задзейнічаннем усіх наяўных сіл і сродкаў.
«Гаворка ў тым ліку ідзе і аб расійскай тактычнай ядзернай зброі, размешчанай на прапанову прэзідэнта Беларусі на тэрыторыі беларускай рэспублікі», — падкрэсліў расійскі лідар.
«Само жыццё прымушае нас звяртаць асаблівую ўвагу на абараназдольнасць нашых дзяржаў. З падпісаннем канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы і міждзяржаўнай дамовы аб гарантыях бяспекі мы выходзім на беспрэцэдэнтны ўзровень стратэгічнага саюзніцтва і каардынацыі дзеянняў у ваеннай сферы», — падкрэсліў на пасяджэнні ВДС Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць не дапусціць парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі і Расіі, захаваць суверэнітэт і незалежнасць, а галоўнае — сфарміраваць гарантыі мірнага жыцця для грамадзян абедзвюх краін.
Як заўважыў кіраўнік беларускай дзяржавы, нават намер Беларусі і Расіі падрыхтаваць новыя дакументы ў сферы бяспекі ўжо ўзбурыла «партнёраў» на Захадзе.
З нагоды падрыхтоўкі дамовы міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў раней тлумачыў: «Першапачаткова была ідэя аб гарантыях бяспекі з боку Расіі ў дачыненні да Беларусі, але мы жывем у Саюзнай дзяржаве, і калі мы партнёры, надзейныя хаўруснікі і браты, то гарантыі павінны быць узаемнымі. У духу гэтага і выбудаваны дагавор». Паводле яго слоў, палажэнні дакумента цалкам задавальняюць абодва бакі.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч лічыць дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы унікальным дакументам. «Гэта першы нарматыўны дакумент, які сведчыць аб тым, што дзве дзяржавы — адна за адну і гарантуюць адзін аднаму бяспеку пры неабходнасці, у выпадку звароту адной дзяржавы да іншага. Гэта вельмі важна», — падкрэсліў ён у гутарцы з журналістамі. Аляксандр Вальфовіч удакладніў, што дагавор аб узаемных гарантыях бяспекі ўлічвае палажэнні Ваеннай дактрыны Расіі, уключаючы прымяненне ядзернай зброі. «Гэта сведчыць аб тым, што ў выпадку пагроз бяспекі Рэспубліцы Беларусь Расійская Федэрацыя можа ўжыць ядзерную зброю для абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі», — адзначыў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.