Вы тут

У Кітаі зафіксавана самая цёплая восень


Сёлета ў Кітаі была зафіксавана самая цёплая восень з моманту пачатку рэгістрацыі поўных метэаралагічных назіранняў, якія вядуцца ў краіне з 1961 года. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным кліматалагічным цэнтры КНР, перадае «Сіньхуа».


Паводле даных цэнтра, у перыяд з 1 верасня па 30 лістапада сярэдняя тэмпература паветра па ўсёй краіне склала 11,8 градуса, што на 1,5 градуса вышэй за ўзровень за аналагічны перыяд папярэдніх гадоў.

Сярод усіх рэгіёнаў краіны гэты паказчык у Цэнтральным, Усходнім, Паўднёва-Заходнім і Паўночна-Заходнім Кітаі быў на 2-4 градусы вышэйшы, чым у папярэднія гады. Дзяржаўны кліматалагічны цэнтр таксама зафіксаваў павелічэнне колькасці ападкаў за гэты перыяд.
Што да цяперашняй зімы, цэнтр прагназуе, што тэмпература паветра ў большасці раёнаў краіны будзе блізкая да сярэдняга ўзроўню за папярэднія гады або вышэй за яго.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат