Мінск рыхтуецца да навагодніх свят. ДП «Мінсктранс» уносіць свой уклад у святочны антураж сталіцы — афармляе навагодняй ілюмінацыяй 48 рухомых адзінак: трамваяў, электробусаў, аўтобусаў і тралейбусаў. З уключанай ілюмінацыяй яны будуць курсіраваць па гарадскіх маршрутах з 17 гадзін 10 снежня па 15 студзеня ўключна, ствараючы навагодні настрой мінчанам і гасцям сталіцы.
У філіяле «Транспартны парк № 2» ДП «Мінсктранс» абсталявалі святочнай ілюмінацыяй тралейбус з бартавым нумарам «2025». Убачыць транспартны сродак з такім «прыгожым» нумарам змогуць пасажыры маршрутаў №№ 23, 35, 41.
Сёлета ва ўпрыгожаным святлодыёднымі гірляндамі рухомым саставе можна будзе адправіць ліст Дзеду Марозу. Паштовыя скрыні з інфармацыйнымі налепкамі размесцяць у салонах упрыгожаных транспартных сродкаў. Адправіць ліст у рэзідэнцыю Дзеда Мароза можна будзе з 10 па 29 снежня ўключна.
А з 30 снежня па 3 студзеня ў транспарце, аформленым навагодняй ілюмінацыяй, будуць працаваць вадзіцелі ў касцюмах Дзядоў Марозаў і Снягурак.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.