Кіраўнікі міліцэйскіх ведамстваў дзвюх краін адзначылі высокую дынаміку развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы і пацвердзілі гатоўнасць умацоўваць далейшае ўзаемадзеянне ў барацьбе са злачыннасцю, забеспячэнні бяспекі і грамадскага парадку ў сваіх рэгіёнах.
Таксама бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемнай падтрымкі і рэалізацыі сумесных праектаў. У прыватнасці, размова ішла аб партнёрскай праграме, якая дасць магчымасць абмяняцца вопытам у сферы медыцынскага забеспячэння і санаторнай рэабілітацыі.
Пасля абмеркавання для беларускай дэлегацыі была арганізавана экскурсія па аб’ектах цэнтра падрыхтоўкі супрацоўнікаў паліцыі Дубая. На тэматычным палігоне госці азнаёміліся са сродкамі абароны і процідзеяння злачынным замахам, а ў спартыўным комплексе — з розным абсталяваннем, у тым ліку для медыцынскай рэабілітацыі, распрацаваным з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій.
Будзе разгледжана магчымасць набыцця спецыяльных трэнажораў для фізічнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Беларусі. Узоры асабіста пратэставаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.