Першы месяц зімы надыходзіць нясмела. На старце снежня ў нашай краіне ўсталяваўся адносна высокі тэмпературны рэжым, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу месцамі пройдзе невялікі снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, удзень — ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Найбольшая верагоднасць ападкаў (70–80 %) у выглядзе невялікага снегу і мокрага снегу — на працягу ўсіх сутак у Віцебску, Гомелі, Магілёве, а таксама ноччу ў Брэсце і Гродне, днём у Мінску.
Далей, 7 снежня, умовы надвор’я ў краіне будуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з тэрыторыі Польшчы і Украіны. Хмарна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, раніцай і днём з дажджом. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла, а максімальная днём — ад 2 марозу да 4 цяпла.
У нядзелю наша краіна апынецца пад уплывам актыўнай франтальнай сістэмы, якая ссоўваецца з боку Украіны. Хмарна. Часам чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, удзень — ад 1 марозу да 5 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат