Вы тут

Лёс фіналістаў «Фактар.by» — у руках гледачоў


Ужо ў гэтую пятніцу ўвечары ў 20.45 тэлеканал «Беларусь 1» распачынае прамыя эфіры шоу «Фактар.by». І цяпер лёс фіналістаў праекта ўжо па традыцыі будуць вырашаць тэлегледачы. Далучайцеся да тэлефоннага галасавання ў прамым эфіры.

На працягу сямі тыдняў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» і на афіцыйным youtube-канале прыхільнікі з усяго свету сачылі за гісторыямі ўдзельнікаў чацвёртага сезона шоу «Фактар.by». 

Напружанне ў вакальнай барацьбе за месцы ў камандах настаўнікаў не зніжалася да апошняй хвіліны. І цяпер на сцэне праекта стане яшчэ гарачэй. Таму што пачнецца самы непрадказальны і эмацыянальны этап праекта, фінал якога будзе залежаць ад рашэння тэлегледачоў, з васьмі прамых эфіраў, жывых канцэртаў.

Трэніравацца і «запальваць» у камандзе тэледзівы Вольгі Бузавай будуць Віталь Багданаў, Дзмітрый Лашкароў і Самір Елчыеў. У каманду да шоумена Стаса Ярушына трапілі Кацярына Кузіна, Дзіяна Лугіна і Вахтанг Гелашвілі. Скараць сэрцы прыхільнікаў праекта разам з музыкантам і спеваком Дзянісам Кляверам працягнуць Марыя Ашурык, Арына Пехцерава і Дзяніс Прымак. А ў тройку народнага артыста Беларусі Уладзіміра Громава трапілі Таццяна Сыцік, Мілана Якімовіч і Юлія Юхневіч.

Не прапусціце першы прамы эфір у пятніцу, 6 снежня, у 20.45 на тэлеканале «Беларусь 1», а галоўнае, помніце, што адразу пасля выступленняў усіх фіналістаў адкрыюцца слоты для тэлефоннага галасавання. Пазнаёміцца бліжэй з галоўнымі героямі «Фактар. by» ёсць магчымасць у Іnstagram @factor.by, а таксама ў дзённіках праекта.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.