Вы тут

Добрая распрацоўка павінна не ляжаць, а ўкараняцца ў практыку і працаваць


У новую пяцігодку навука ва ўсіх яе формах — акадэмічная, галіновая, «вузаўская» — павінна ўвайсці практыкаарыентаванай, заточанай на той жа вынік, што і эканоміка краіны.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з рабочай групай па аналізе дзейнасці НАН Беларусі 3 снежня 2024 года.


Рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Мікалай Раманюк:

— Задача, якую паставіў кіраўнік дзяржавы перад беларускай навукай ва ўсіх яе формах, — у новую пяцігодку ўвайсці практыкаарыентаванай — вельмі патрэбная і своечасовая. Згадзіцеся, што ролю ў развіцці сучаснай навукі адыгрываюць сувязі і дыялог навуковай супольнасці з прадстаўнікамі сектара рэальнай эканомікі. Важныя тут падтрымка і стымуляцыя мерапрыемстваў, дзе даследчыкі могуць прадставіць актуальныя распрацоўкі, падзяліцца экспертызай з калегамі.

Я заўсёды выступаў за тое, каб навучанне і навука ішлі побач, працавалі ў цесным узаемадзеянні, а галоўнае, каб абедзве гэтыя найважнейшыя сферы былі практыкаарыентаванымі. Наш універсітэт ганарыцца тым, што мы даўно і цесна супрацоўнічаем з навукова-практычнымі цэнтрамі Нацыянальнай акадэміі навук, што адтуль, у тым ліку і пры ўдзеле студэнтаў БДАТУ, выходзіць нямала цікавых распрацовак.

У нашым універсітэце зацверджаны графік выязных заняткаў на вытворчасці, а таксама ёсць 38 філіялаў кафедраў на вядучых прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, у навукова-практычных цэнтрах НАН Беларусі. Добрая, а галоўнае — эфектыўная пляцоўка для сумяшчэння вучобы, навукі і практыкі.

У нас таксама ёсць Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў АПК — толькі ў мінулым навучальным годзе ён рэалізаваў 17 актуалізаваных і новых навучальных праграм павышэння кваліфікацыі з разглядам пытанняў лічбавізацыі. Па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам распрацаваны і рэалізаваны тры праграмы павышэння кваліфікацыі, якія забяспечваюць максімальна хуткае ўкараненне інавацый у вытворчы працэс. Сёлета ва ўніверсітэце адкрыліся інавацыйныя навукова-адукацыйныя лабараторыі дыстанцыйнага кантролю і кіравання сельскагаспадарчай тэхнікай і абсталяваннем, робатамі і дронамі, беспілотнымі робатамі. Ёсць даручэнне і ад Мінсельгасхарча арганізоўваць для намеснікаў старшынь райвыканкамаў на базе нашага інстытута сумесныя з вучонымі круглыя сталы, дзе яны будуць знаёміцца з рознымі інавацыямі для АПК.

Добрая распрацоўка, на мой погляд, павінна не ляжаць, а ўкараняцца ў практыку і працаваць. Але для гэтага вельмі важна забяспечыць сістэму поўнага цыкла, якая ўключала б у сябе ўвесь ланцужок: ад фундаментальнай ідэі да ўкаранення канкрэтнага выніку ў практыку. Пагадзіцеся, для любога даследчыка ведаць, што яго распрацоўкі будуць запатрабаваныя на практыцы, з’яўляецца магутным стымулам, каб шукаць, знаходзіць і ўкараняць новыя эфектыўныя для эканомікі распрацоўкі.

Алена ВІНАГРАДАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.