Дэлегаты з’езда высока ацанілі работу прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Узровень заработнай платы, занятасць, гарантыі, калектыўна-дагаворная работа, абарона інтарэсаў работнікаў, стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы ў арганізацыях, адпачынак і аздараўленне — у кожным з гэтых і іншых напрамках галіновы прафсаюз ацаніў сваю работу і вызначыў стратэгію на наступныя пяць гадоў. Па кожным відзе дзейнасці назапашаны вопыт, напрацавана практыка, выбудавана сістэма сацыяльнага партнёрства.
На мерапрыемстве прысутнічалі прафсаюзны актыў галіны з усёй краіны і сацыяльныя партнёры — кіраўнікі галіновага міністэрства, найбуйнейшых прадпрыемстваў сферы ЖКГ, старшыні грамадскіх аб’яднанняў.
Як расказаў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрый Дарагакупец, за мінулыя 5 гадоў галіновы прафсаюз дасягнуў пэўных поспехаў па ўсіх асноўных напрамках работы. Арганізацыя актыўна абараняе працоўныя і сацыяльна-эканамічныя правы работнікаў. За справаздачны перыяд удалося вярнуць каля 800 тысяч рублёў незаконна ўтрыманых або нявыплачаных сродкаў. Гэта, напрыклад, нявыплачаная своечасова зарплата, няправільны разлік адпускных, дапамог, нявыплата сродкаў, якія закладзены ў калектыўных дагаворах і інш. Юрыстамі галіновага прафсаюза за мінулыя пяць гадоў быў ажыццёўлены грамадскі кантроль адносна практычна паўтары тысячы арганізацый сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, па выніках якой выяўлена каля 7 тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы.
— Важна, што выяўленыя парушэнні аператыўна ўстараняюцца, — адзначыў кіраўнік галіновага прафсаюза. — Гэта сведчыць аб тым, што выбудаваная сістэма сацыяльнага партнёрства даказвае сваю эфектыўнасць. Сумесна з кіраўнікамі галіновага ведамства, наймальнікамі захоўваюцца працоўныя месцы, забяспечваецца планамерны рост заработнай платы, прымнажаюцца сацыяльныя гарантыі для працуючых. У тым ліку дамоўленасці сацыяльных партнёраў замацоўваюцца як на ўзроўні заканадаўчых дакументаў, так і ў калектыўных дагаворах. Такое ўзаемадзеянне дае магчымасць канструктыўна вырашаць любыя пытанні. Да меркавання прафсаюза прыслухоўваюцца, ён можа ўплываць на распрацоўку і прыняцце заканадаўчых рашэнняў у працоўнай і сацыяльнай сферы. Толькі ў 2020-2024 гадах прафсаюзам разгледжана больш за 280 праектаў нарматыўных прававых актаў, — рэзюмаваў Юрый Дарагакупец.
Алена КРАВЕЦ
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.