Вы тут

Пра што Мікалай Бузін гутарыў са студэнтамі БДУІРа?


Днямі са студэнтамі і працоўным калектывам БДУІР у рамках праекта «Моладзь для Беларусі!» сустрэўся член Савета Палаты прадстаўнікоў Мікалай Бузін.


На пачатку мерапрыемства спікер падзякаваў за магчымасць выступіць перад зацікаўленай аўдыторыяй і адзначыў важнасць наладжвання камунікацыі з маладымі людзьмі. «Вы — будучыня Беларусі, аб актыўным удзеле ў жыцці краіны неабходна тлумачыць менавіта вам», — звярнуўся да студэнтаў Мікалай Бузін.

На дыялогавай пляцоўцы ўзнімалася мноства важных тэм, адной з якіх стала прызначэнне даты выбараў Прэзідэнта Беларусі. Спікер адзначыў, што менавіта 26 студзеня — найлепшы час для іх правядзення, паколькі ў гэты перыяд людзі розных узростаў могуць засяродзіцца на такім важным пытанні, не адхіляючыся на іншыя клопаты.

Мікалай Яўгенавіч таксама звярнуў увагу прысутных на сённяшнія дасягненні краіны. У іх шэрагу — біятэхналогіі, харчовая бяспека і, адпаведна, магчымасць забяспечыць ежай усё насельніцтва краіны, выхад у космас. «Беларусь можа рабіць усё і мае мноства рэсурсаў. Наша краіна — заказнік у цэнтры Еўропы. Так склалася гісторыя. Акрамя гэтага, мы валодаем вялікай колькасцю прэснай вады, за якую ў будучым стануць змагацца, паколькі ў многіх рэгіёнах свету яе ўжо не хапае. У нас ёсць сур’ёзныя запасы лесу. Важнейшы наш рэсурс — веды і новыя тэхналогіі, якія распрацоўваюцца суайчыннікамі. Мы — краіна з усімі неабходнымі інстытутамі», — адзначыў спікер.

У зале пасяджэнняў гаварылі і пра тое, як моладзі засцерагчы сябе ад фэйкаў у інтэрнэце. Ігнат Пагарэлаў, студэнт Мінскага радыётэхнічнага каледжа, пацікавіўся ў спікера, якія меры прымаюцца сёння для барацьбы з фэйкавымі навінамі, а таксама як ад іх можна абараніцца.

«Звярніце ўвагу, за апошні час вырас узровень дзяржаўных СМІ. Успомніце нядаўняе выступленне Прэзідэнта ў МДЛУ. Ён выразна сказаў, што дзяржаўныя СМІ не хлусяць. Такая ўстаноўка. І яе дакладна прытрымліваюцца. Усвядомце, што вас могуць падмануць. Па многіх кірунках. Таму, перш чым зрабіць высновы на аснове ўбачанага ў інтэрнэце, праверце інфармацыю на дакладнасць. Чытайце розныя крыніцы. Думайце і аналізуйце. Зразумейце правільна, вы разумныя людзі, але ўсё ж адкрываеце інтэрнэт як карыстальнікі. І не ведаеце, які насамрэч сэнс закладзены ў тую інфармацыю, якую вы знаходзіце там. Яна падаецца пад пэўным вуглом, каб выконваць пэўныя задачы. Таму паспрабуйце менш „сядзець“ у інтэрнэце», — параіў моладзі Мікалай Бузін.

А вось студэнт факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР Цімафей Лычкоўскі пацікавіўся ў Мікалая Яўгенавіча, на якія новыя спосабы агітацыі падчас электаральнай кампаніі робіцца ўпор.

«Мяркуецца сёння выкарыстанне ўсіх магчымых каналаў данясення інфармацыі: тэлебачанне, друкаваная прадукцыя, інтэрнэт. Напрыклад, лістоўка. Кажуць, што гэта ўжо састарэлая форма данясення інфармацыі. Я так не думаю. Калі яна трапляе чалавеку ў рукі, той яе абавязкова прачытае. А вось інтэрнэт — я глыбока пагружаны ў даследаванні на гэту тэму — часта менш эфектыўны: часам мы проста гартаем інфармацыю, нават не чытаючы, што напісана», — звярнуў увагу спікер.

Падчас дыялогавай пляцоўкі студэнты задавалі пытанні і пра прафесійны шлях Мікалая Бузіна. Размова атрымалася шчырая і эмацыянальная, на ўсе пытанні ўдзельнікаў Мікалай Яўгенавіч з ахвотай адказаў.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота прадастаўлена БДУІР

Загаловак у газеце: «Думайце і аналізуйце»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.