Глабальная арганізацыя заснавана дзесяць гадоў таму для абароны дзяцей ад сэксуальнага гвалту ў інтэрнэце. Альянс аб’ядноўвае прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, IT-карпарацый, навуковага і экспертнага асяроддзя, грамадскіх арганізацый, фондаў розных краін. Саміт праводзіцца кожныя два гады, на гэты раз — у Абу-Дабі.
Паводле ацэнак арганізацыі, штогод больш за 300 мільёнаў дзяцей становяцца ахвярамі сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі ў інтэрнэце. Інфармацыйныя тэхналогіі, якія хутка развіваюцца, пагаршаюць праблематыку і пашыраюць магчымасці злачынцаў.
У рамках форуму ўдзельнікі разгледзяць тэндэнцыі, якія складваюцца ў гэтай сферы, вызначаць ключавыя напрамкі па супрацьстаянні, узгадняць падыходы ў далейшым развіцці лічбавай бяспекі. Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў выступіць з дакладам аб нашым досведзе супрацьдзеяння злачынствам супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх.
На палях саміту ў кіраўніка міліцэйскага ведамства запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з замежнымі калегамі.
Выступаючы на пасяджэнні міністэрскай сесіі Сусветнага саміту Альянсу «Мы абараняем», Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў адзначыў, што Беларусь нязменна адданая справе абароны дзяцей ад сексуальнага насілля і эксплуатацыі. Наша краіна падтрымлівае ключавыя міжнародныя ініцыятывы ў гэтым напрамку. Змяненнямі ў заканадаўства крыміналізаваны ўсе формы названых злачынстваў, а таксама ўстаноўлена жорсткая адказнасць за іх.
«Беларускай міліцыяй выкарыстоўваюцца міжнародныя базы даных, праграмныя прадукты для ўстанаўлення непаўналетніх ахвяр сексуальнай эксплуатацыі, распаўсюджвальнікаў дзіцячай парнаграфіі, — распавёў Іван Кубракоў. — Падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў, вядзецца цеснае супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі. Комплексныя меры дазволілі дабіцца стабільнай і кантралюемай сітуацыі ў сферы супрацьдзеяння сексуальнаму гвалту і эксплуатацыі ў адносінах да дзяцей. Разам з тым сусветныя працэсы і лічбавізацыя злачыннасці дыктуюць неабходнасць далейшага развіцця і аб’яднання намаганняў».
Кіраўнік беларускага МУС акцэнтаваў увагу: знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, мы можам садзейнічаць абмену вопытам, у тым ліку ў рамках рэалізацыі сумесных праектаў. «Прыкладам з’яўляецца Міжнародны навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі, які функцыянуе ў Мінску, — канкрэтызаваў міністр. — Ён стаў перадавой навучальнай пляцоўкай для зацікаўленых з іншых краін».
Міністр унутраных спраў запэўніў: Беларусь дакрыта да любых форм супрацоўніцтва ў справе абароны дзяцей.
Вераніка КАНЮТА.
Фота прэс-службы МУС.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.