Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч ахарактарызавала Сяргея Налівайку як чалавека вопытнага і дасведчанага.
— Памочнік Прэзідэнта — гэта сувязное звяно паміж кіраўніком дзяржавы і рэгіёнам для вырашэння аператыўных пытанняў, — адзначыла яна. — А Сяргей Налівайка — чалавек з вялізным вопытам, дзесяцігадовым стажам члена ўрада, які займаецца рэальнымі эканамічнымі пытаннямі. Гэта прафесіянал высокага класа.
Наталля Пяткевіч нагадала, што Прэзідэнт заўсёды звяртае ўвагу на тое, што моцная краіна — гэта перш за ўсё моцныя рэгіёны. У краіне добра развітыя як сельская гаспадарка, так і прамысловасць. Важна гэта ўсё захаваць. Робіцца шмат чаго для развіцця інфраструктуры па-за буйнымі гарадамі, у сельскіх населеных пунктах.
Наталля Пяткевіч адзначыла, што новыя задачы складаныя, і да памочнікаў Прэзідэнта, якія працуюць у рэгіёнах, прад’яўляюцца больш высокія патрабаванні. Сяргей Налівайка ім адпавядае. Да таго ж ён мясцовы, душой хварэе за сваю малую радзіму.
Сяргей Налівайка прызнаўся, што да новых абавязкаў прыступае ўпэўнена, але з некаторым хваляваннем.
— Па-першае, гэта адказнасць перад Прэзідэнтам за давер, — паведаміў ён. — Па-другое, жаданне рэалізаваць тыя маштабныя праекты, якія ёсць і якія задуманы. Сёння першачаргова годна правесці электаральную кампанію. Вельмі важна таксама, і ў кіраўніка дзяржавы гэта заўсёды на кантролі, паступальнае развіццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці. У найбліжэйшы час паступіць пратакол даручэнняў, які нарадзіўся на «Дажынках», калі кіраўнік дзяржавы наведваў Магілёўскую вобласць. Гэта першачарговыя пытанні, над якімі трэба працаваць.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.