У Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску ўжо трэці раз адбылося свята «Творчасць нараджае радасць», прымеркаванае да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь.
Людзі з інваліднасцю прадставілі работы на выставе і выступілі на сцэне з запамінальнымі нумарамі.
Акцыя праводзіцца ў рамках інклюзіўнага сацыяльнага праекта «Час запальваць зоркі». Ён накіраваны на фарміраванне і развіццё навыкаў сацыяльнага адаптавання маладых інвалідаў і актыўную маральную падтрымку інвалідаў усіх узростаў.
Сярод людзей з інваліднасцю вельмі шмат таленавітых людзей — многія з іх спяваюць, танчаць, пішуць вершы, малююць карціны і ствараюць іншыя творы мастацтва.
— Пачалося свята з выставы работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці і прыкладнога мастацтва людзей з інваліднасцю, фотавыставы «Маё дзіўнае жыццё», якія размясціліся ў холе палаца. Арганізавалі творчыя і інтэрактыўныя пляцоўкі боды-арт, аквагрым, майстар-класы і многае іншае.
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел маладыя інваліды, якія пражываюць у Кастрычніцкім раёне сталіцы. Акрамя таго, айцец Віталь з храма ў гонар іконы Божай Маці «Скоропослушница» правёў духоўную гутарку, а таксама блаславіў удзельнікаў свята.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.