Вы тут

«Дынама-Мінск» — чэмпіён Беларусі па футболе


Турнір тыдня. Беларускія біятланісты выступілі на першым этапе Кубка Расіі сезона 2024/25, які прайшоў у Ханты-Мансійску. І выступілі паспяхова. Ксенія Варабей, Дзінара Смольская, Максім Варабей і Дзмітрый Лазоўскі перамаглі ў змешанай эстафеце. У жаночай і мужчынскай спрынтарскіх гонках Дзінара і Антон Смольскія занялі трэцяе месца. 

У сінгл-міксце на такім жа месцы скончылі сваё выступленне Ганна Сола і Павел Бялько. Другі этап турніру пройдзе з 6 да 8 снежня таксама ў Ханты-Мансійску. У праграме спаборніцтваў — спрынты, гонкі праследавання і вялікія мас-старты.


Фота: БелТА

Каманда тыдня. Футбалісты мінскага «Дынама» другі раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі. У паядынку 29-га тура яны перамаглі на сваёй арэне барысаўскі БАТЭ з вынікам 1:0 і датэрмінова забяспечылі сабе залатыя медалі. Цяпер у актыве мінскай каманды дзевяць чэмпіёнскіх тытулаў.

Перамога тыдня. Беларуская тэнісістка Алена Фалей стала пераможцай турніру ІTF-W50 у японскай Ёкагаме. У фінале беларуска перайграла ў трохсэтавым паядынку амерыканскую тэнісістку Хіну Іноўэ — 3:6, 6:1, 6:4. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 15 хвілін. Для 20-гадовай Алены Фалей гэта пяты чэмпіёнскі тытул на турнірах пад эгідай ІTF.

Лічба тыдня. 18 медалёў заваявалі беларускія спартсмены на турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці Алега Караваева, які прайшоў у Мінску. Пераможцамі спаборніцтваў сталі Аляксандр Джафараў (да 60 кг), Глеб Макаранка (да 63 кг), Ілья Валеўскі (да 72 кг), Шуай Мамедаў (да 82 кг), Станіслаў Шафарэнка (да 87 кг), Кірыл Маскевіч (да 97 кг) і Дзмітрый Зарубскі (да 130 кг). Сярэбраныя медалі заваявалі Уладзімір Кабанок (да 60 кг), Уладзіслаў Пусташылаў (да 97 кг) і Мікіта Кавальскі (да 130 кг). 

На трэціх месцах у сваіх вагавых катэгорыях Максім Ступакевіч (да 60 кг), Мікіта Цярохін (да 63 кг), Мікіта Мурашка (да 72 кг), Максім Шэдзь, Андрэй Самец (абодва — да 77 кг), Ілья Біцееў (да 82 кг), Ігар Ярашэвіч (да 87 кг) і Мікіта Савіцкі (да 97 кг).

Поспех тыдня. Беларускія тхэквандысты паспяхова выступілі на міжнародным турніры Bosnіa Open G1 у Сараеве. У вагавай катэгорыі да 58 кг пераможцам стаў Георгій Гурцыеў, а ў вазе да 57 кг у дзяўчат наймацнейшай стала Юлія Вітко. На трэцюю прыступку п’едэстала ўзнімаліся Аляксандр Казлоў (да 54 кг), Максім Бандарэвіч (да 63 кг) і Дзмітрый Мяшалкін (звыш 87 кг). 

Не засталіся без медалёў і юніёры. Пераможцам спаборніцтваў у катэгорыі да 73 кілаграмаў стаў Яўген Шадзеўскі, другое месца ў вазе да 45 кг заняў Мікіта Бялавы, на трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся Сцяпан Гойдзь (в/к да 59 кг), Вера Пшонка (да 46 кг) і Паліна Міхальчук (звыш 68 кг).

Пазіцыя тыдня. Кантынентальная хакейная ліга (КХЛ) прадставіла рэйтынг найлепшых гульцоў за апошнія тры тыдні ў рэгулярным чэмпіянаце сезона 2024/25. Рэйтынг узначаліў форвард маскоўскага «Дынама» Максім Комтуа, другое месца заняў абаронца чалябінскага «Трактара» Сяргей Цялегін, трэцім размясціўся нападаючы мінскага «Дынама» Вадзім Шыпачоў. У дамашнім матчы супраць «Трактара» на мінулым тыдні 37-гадовы расіянін аддаў тры галявыя перадачы, а ўсяго на адрэзку з 15 да 26 лістапада набраў 13 (3+10) ачкоў.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.