Вы тут

Як прайшоў «Студэнт года г. Мінска 2024»?


28 лістапада лепшыя студэнты сталіцы змагаліся за званне «Студэнта года г.Мінска 2024». «Звязда» пабывала на мерапрыемстве і гатова падзяліцца з вамі яркімі момантамі і вынікамі.


Сёлета канцэпцыя конкурсу — «СТУДЭНТ ГОДА МІНСКА 2024. ТРАНСФАРМАЦЫЯ». Тэматыка падкрэслівае важнасць развіцця асобы і якасных змен. Бо так важна памятаць аб тым, што кожны з нас здольны ўнесці свой уклад у паспяховую будучыню і ўдасканаліць усё вакол сябе.

Канкурсантаў і гледачоў чакала насычаная праграма з дэфіле, конкурсам аратарскага майстэрства і творчымі нумарамі. Дарэчы, за ўсю гісторыю конкурсу ўдзельнікі ўпершыню выходзілі ў дэфіле пад унікальна створаную для іх музыку і аранжыроўкі ўсім вядомых хітоў.

Усе 12 удзельнікаў выступілі дастойна, аднак па выніках конкурсу першае месца заняла студэнтка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ Дар’я Васільева, другое — студэнт БДАТУ Павел Лагвіновіч, трэцяе — курсант БДАА Арэст Шасцілоўскі. А ў анлайн-намінацыі перамагла Ксенія Карцялёва з БНТУ. Усе яны прадставяць Мінск на рэспубліканскім этапе конкурсу «Студэнт года».

Лізавета ГОЛАД
фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.