Вы тут

Названы імёны пераможцаў конкурсу «Маладыя таленты Беларусі»


Стаць пераможцам радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» — значыць зрабіць яшчэ адзін крок да прызнання ў асяроддзі прафесіяналаў. 


Фота: news.by

І творчае спаборніцтва гэтага года не стала выключэннем, бо ў выніку трох конкурсных тураў узнагарод удастоены 140 фіналістаў.

На грандыёзным гала-канцэрце, які адкрыў цыкл святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Беларускага радыё, выступілі лаўрэаты «Маладых талентаў Беларусі», а пераможцы ў інструментальным жанры нават прадэманстравалі сваё майстэрства ў суправаджэнні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі.

Уладальнікамі Гран-пры ХІІІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» сталі: у намінацыі «Інструментальная музыка. Ансамблі» — Узорны інструментальны ансамбль «Джайв-акорд» з Жодзіна; у намінацыі «Інструментальная музыка. Народныя інструменты. Салісты» — Аляксандра Смірнова (Магілёў); у намінацыі «Інструментальная музыка. Акадэмічныя інструменты. Салісты» пераможцам прызналі Ілью Кісялёва з Маладзечна; а ў намінацыі «Спадчына. Ансамблі» найлепшым стаў ансамбль народнай песні «Дзівінскія пералівы» з Наваполацка і ў намінацыі «Эстрадны вакал. Салісты» званне найлепшай дасталася Арыне Пехцеравай (Магілёў).

Лаўрэатамі І, ІІ і ІІІ ступеняў вызначаны 79 салістаў і калектываў, спецыяльных дыпломаў удастоены 11 удзельнікаў. 

Поўны спіс імён пераможцаў можна знайсці на афіцыяльным сайце радыё «Культура».

Не толькі памятныя прызы атрымаюць пераможцы, але і ўнікальныя магчымасці: ратацыю ў эфіры самага інтэлігентнага радыё краіны і запрашэнне на ўдзел у здымках тэлевізійнага гала-канцэрта «Маладыя таленты Беларусі — 2024».

Нагадаем, што праект праводзіцца з 2009 года і за гэты час удзел у творчым спаборніцтве прыняло ўжо больш за чатыры тысячы выканаўцаў і калектываў з усёй краіны. З 2013 года прызёры конкурсу рэгулярна становяцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.