Вы тут

Дамашняя серыя «Дынама-Мінск» скончылася з надзеяй на лепшае


Хакейны клуб «Дынама-Мінск» скончыў дамашнюю серыю матчам з чалябянскім «Трактарам». Гэтая дамашняя серыя ў нечым нагадвала арэлі, для самх хакеістаў, так і для іх аматараў. У матчах з маскоўскім «Дынама» і «Аўтамабілістам» перамогі былі вельмі блізкія, але дасягнуць іх не атрымалася. Сустрэча з аднаклубнікамі з Масквы скончылася вынікам 3:4. Дарэчы¸гэта быў тысячны матч «Дынама-Мінск» у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Таму, няглядзячы на вынік матчу, гэтая гульня, ды і ўся серыя ўжо ўвайшлі ў гісторыю клуба. Матч з «Аўтамабілістам» таксама скончыўся паражэннем «зуброў» з вынікам 2:3. 


Спадзяванні ад сустрэчы з «Трактарам» вялікімі былі ва ўсіх. Каманда няпростая. «Трактар», маючы 42 балы, займае першае месца ва Усходняй канферэнцыі. «Дынама-Мінск», маючы 33 балы, займае восьмае месца на Захадзе. Але, як паказвае досвед, на лёдзе лічбы і пазіцыі нярэадка адыходзяць на задні план. Хакеісты змагаюцца як могуць. Тым больш, што гэтая сустрэча каманд у гэтым сезоне. І скончылася яна на карысць «Трактара», па непрыемнай для мінчан традыцыі гэтай серыі. Першы перыяд скончыўся з вынікам 0:1 на карысць «Трактара». На перапынак пасля другога перыяду каманды сышлі з вынікам 2:2. Страсці накаліліся. Трэці перыяд скончыўся з лічбамі 3:3 на табло. У гэтым матчы галявы дубль аформіў Аляксандр Волкаў. Авертайма ўсе чакалі затаіўшы дыханне. Але Аляксандр Кадзейкін з «Трактара» закінуў у вароты «Дынама» вырашальную шайбу. Матч скончыўся з вынікам 3:4 на карысць гасцей.

-«Нажаль, ізноў саступілі ў авертайме. Але я пахваліў каманду. Гулялі добра. Але калі ідзе камяк, то любая памылка ператвараецца ў гол. Канешне, трэба больш забіваць. Хочацца менш прапускаць, больш забіваць. Вярнуліся ў гульню, але не дацярпелі», — падзяліўся з журналістамі сваімі ўражаннямі галоўны трэнер «Дынама-Мінск» Дзмітрый Квартальнаў. — Сітуацыя няпростая. Але шанцуем таму, хто імкнецца. Дробязяў не бывае. Кожнаму трэба ў сабе пашукаць. І няма выпадковасцей. Трэба згуляць яшчэ прасцей. Сёння тры перыяды вельмі добра гулялі. Але крышку...». 

На гэтым дамашняя серыя «зуброў» заканчваецца. 2 снежня яны выйдуць на лёд «Сібір-Арэны» ў Навасібірску супраць мясцовай «Сібіры». Выступіць «Дынама-Мінск» і на Дальнім Усходзе, 4 снежня ва Уладзівастоку сустрэнецца з «Адміралам», а 6 снежня ў Хабараўску з «Амурам».

Валерыя СЦЯЦКО. 
Фота БелТА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.

Сацыяльная падтрымка

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат