Вы тут

Навошта есці журавіны?


Журавіны — гэта ягады на ўсе выпадкі жыцця: забалела горла або замучыў цыстыт — дапаможа журавінавы сок, падняўся артэрыяльны ціск — выратуе жменя свежых ягад, з’явіліся прыкметы прастуды — пераможа ягадны морс. Чырвоныя ягады дзікарослага балотнага хмызняку лічаць суперфудам. У іх складзе вітаміны С, РР, К, В1, В2, мноства арганічных кіслот, мікра- і макраэлементаў, флаваноіды, цукры, пекцінавыя, фарбавальныя, азоцістыя, дубільныя рэчывы, фітанцыды. Акрамя гэтага, паўночная ягада змяшчае важныя мікраэлементы, такія як жалеза, марганец, малібдэн, медзь. У ёй ёсць ёд, магній, які ўдзельнічае ў забеспячэнні найважнейшых функцый арганізма, а таксама кобальт, нікель, цынк. Чым карысныя звыклыя ўсім журавіны і як іх можна выкарыстоўваць, нагадала інструктар-валеолаг Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Юлія Клімчанка.


Пры лячэнні прастуды журавінавы морс аказвае гарачкапаніжальнае, супрацьзапаленчае, мачагоннае дзеянне. Дзякуючы высокаму ўтрыманню вітаміну С ягада ўмацоўвае імунітэт і дапамагае клеткам аднаўляцца.

Доўгі час захоўваць свежасць журавінам дапамагае бензойная кіслата, якая валодае выяўленымі антыбактэрыяльнымі і супрацьгрыбковымі ўласцівасцямі, спрыяе разрэджванню і адыходжанню макроты пры захворваннях дыхальных шляхоў.

Багатая гаючая ягада флаваноідамі — рэчывамі, якія валодаюць супрацьзапаленчымі, імунамадулюючымі, антымікробнымі і супрацьпухліннымі ўласцівасцямі.

Вядома, спрыяльнае ўздзеянне журавін на лячэнне інфекцый мочавыводзячых шляхоў, прафілактыку сардэчна-сасудзістых захворванняў (поліфенолы журавін перашкаджаюць развіццю атэрасклерозу, гіпертанічнай хваробы і ўтварэнню тромбаў).

Ужыванне журавін паляпшае апетыт і страваванне. Стравы, у складзе якіх ёсць журавіны, можна рэкамендаваць людзям, што пакутуюць на гастрыт з паніжанай кіслотнасцю страўнікавага соку.

Вядомыя каштоўныя ўласцівасці журавін у галіне касметалогіі. Балотная ягада ўваходзіць у састаў касметычных масак, крэмаў, ласьёнаў, дапамагае змагацца з такімі праблемамі, як акнэ, пігментныя плямы, пашыраныя поры, тлусты бляск, ацёкі.

Журавіны ядуць свежымі, замарожваюць, сушаць і замочваюць. З ягад журавін гатуюць розныя морсы, кісялі, жэле, варэнні, соусы да мясных і рыбных страў. Журавіны дадаюць у салаты, пірагі і іншыя стравы. Каб морс быў больш карысны, яго трэба гатаваць правільна. Спачатку працерці ягады, каб атрымаць сок. Потым праварыць макуху, якая засталася пасля выціскання соку. Працадзіць, дадаць цукар ці мёд па смаку. А калі адвар астыне, змяшаць яго разам з журавінавым сокам.

Калі няма супрацьпаказанняў, то дзве шклянкі свежапрыгатаванага журавінавага морсу ў дзень восенню-ўзімку — выдатная прафілактыка рэспіраторных захворванняў, вірусных інфекцый, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Дарэчы, гэта ў некаторай ступені нават танізавальны сродак.

Ад ужывання журавін варта ўстрымацца людзям з індывідуальнай непераноснасцю гэтых ягад; хворым, якія пакутуюць на язвавую хваробу страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гастрыт з павышанай кіслотнасцю.

У склад ягады ўваходзяць аксалаты, якія з’яўляюцца структурным элементам асобных відаў нырачных камянёў. Залішняе ўключэнне журавін у рацыён можа пагоршыць ход мачакаменнай хваробы або спрыяць яе развіццю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.