Вы тут

Эфектыўны інструмент двухбаковага супрацоўніцтва


У Мінску адбылося VII Сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі, прымеркаванае да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.


Падчас пасяджэння разглядаліся пытанні супрацоўніцтва ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў, біяразнастайнасці і развіцця трансгранічнай сеткі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, сферы геалогіі і нетракарыстання, абыходжання з адходамі вытворчасці і спажывання.

Паводле словаў міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргея Масляка, паміж прыродаахоўнымі ведамствамі Беларусі і Расіі наладжана эфектыўнае ўзаемадзеянне.

— Штогадовае правядзенне сумеснага пасяджэння калегій з’яўляецца не толькі добрай традыцыяй, але і стала эфектыўным інструментам пастаяннага паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай сферы, а таксама пляцоўкай для таго, каб зверыць гадзіннікі, — адзначыў Сяргей Масляк.

Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства звярнуў увагу на тое, што ахова навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў з’яўляюцца адным з ключавых напрамкаў узаемадзеяння. Так, наладжана супрацоўніцтва паміж гідраметэаралагічнымі службамі, здзейснены чатыры праграмы Саюзнай дзяржавы, арыентаваныя на развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі. 

— Мы традыцыйна заўсёды ішлі плячом да пляча і ў пытаннях прыродаахоўнага заканадаўства, і па экалагічным парадку дня. Мы былі і будзем па-сяброўску настроенымі суседзямі, брацкімі народамі. І наша развіццё павінна быць сінхронным, — падкрэсліў міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі Аляксандр Казлоў і адзначыў, што Беларусі і Расіі неабходна аб’яднаць намаганні для прасоўвання сваіх інтарэсаў на сусветных рынках. Павінна быць і ўзаемная падтрымка на міжнародных форумах.


На пасяджэнні былі падпісаны Праграма расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання на 2024–2026 гады, Дарожная карта мерыпрыемстваў у прыгранічных абласцях Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь па ахове і рацыянальным карыстанні трансгранічнымі водамі і па іншым смежным пытанням на перыяд да 2030 года, Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукова-тэхнічнай дзейнасці РНДУП «Бел НДЦ «Экалогія» і ФДБУ «УНДІ ЭКОЛОГІЯ».

Александрына ПАРШЫНА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.