Вы тут

Наймальнік пераклаў на работнікаў штраф арганізацыі


Адна з гандлёвых арганізацый Гродзенскага рэгіёна атрымала штраф ад санэпідслужбы. Наймальнік пераклаў яго выплату на калектыў, абгрунтоўваючы свае дзеянні тым, што штраф прадпрыемства атрымала з-за недагляду працаўнікоў, а значыць, і плаціць павінны яны. Прадавец гандлёвага аб’екта звярнулася ў абласную арганізацыю галіновага прафсаюза.


Фота з адкрытых крыніц

— Пры вызначэнні памеру ўрону, калі ён быў прычынены пры выкананні працоўных абавязкаў, улічваецца толькі рэальны ўрон. Пад ім разумеецца страта, пагаршэнне або паніжэнне каштоўнасці маёмасці, якія цягнуць для наймальніка затраты на аднаўленне, набыццё гэтай маёмасці або іншых каштоўнасцей або залішнія грашовыя выплаты. Штрафы, спагнаныя з наймальніка, адносяцца да выключэнняў, на што наўпрост указана і ў працоўным заканадаўстве, — расказаў галоўны прававы інспектар працы абласной арганізацыі Станіслаў Жалудок. — Гэта значыць спагнаць дадзеную суму як урон нельга, нават калі прычынай адміністрацыйнага пакарання стала тое, што работнік нешта не зрабіў або дрэнна выканаў свае абавязкі. З наймальнікам мы правялі перамовы, растлумачылі ўсе нюансы заканадаўства ў частцы матэрыяльнай адказнасці. Пераканаўшы, што нават калі прычынай адміністрацыйнага пакарання юрыдычнай асобы стала неналежнае выкананне сваіх абавязкаў работнікамі, гэты штраф усё роўна не можа быць перакладзены на людзей. Мае права наймальнік толькі прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці. Сітуацыя вырашылася мірна, кіраўнік адмовіўся ад ідэі спагнаць штраф з падначаленых.

Неабходна адзначыць, што такая норма ў свой час была ўнесена ў Працоўны кодэкс менавіта з ініцыятывы ФПБ. Паколькі на практыцы ў падобных сітуацыях часта людзі караліся двойчы: атрымлівалі дысцыплінарнае спагнанне ад наймальніка і пакрывалі ўрон за штраф. Улічваючы сумы штрафаў, якія накладаюцца на юрыдычныя асобы, некаторыя работнікі вымушаны былі выплачваць іх гадамі. Сёння, дзякуючы прафсаюзам, такія выпадкі выключаны.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.