Вы тут

Галоўчанка наведаў Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі


Урад ставіць перад сабой задачу зрабіць істотны рывок у вытворчасці аграпрамысловай прадукцыі. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час наведвання Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Мікрабіялогія — гэта адно з пытанняў забеспячэння навуковага і тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі, падкрэсліў Раман Галоўчанка. «Інстытут мікрабіялогіі НАН працуе па некалькіх напрамках, якія вельмі важныя для нацыянальнай эканомікі, для нашага сацыяльна-эканамічнага развіцця. У першую чаргу сёння шмат аб гэтым гаварылася: мы ставім перад сабой задачы істотнага рыўка ў вытворчасці аграпрамысловай прадукцыі, у прыватнасці малака і малочных прадуктаў, якія будуць з яго атрымлівацца. Для гэтага, вядома, трэба забяспечыць галіну жывёлагадоўлі высокаэфектыўнымі і высокаэнергетычнымі кармамі. Без гэтага такі скачок здзейсніць немагчыма, — упэўнены ён. — Каб былі кармы, іх трэба не проста нарыхтаваць, іх трэба захаваць».

Паводле слоў прэм’ер-міністра, гэтай мэты складана дабіцца без выкарыстання сучасных кармавых дабавак. «Сёння якраз вучоныя інстытута працуюць над гэтай тэматыкай і не проста працуюць, але ўжо маюць гатовыя прадукты, якія актыўна выкарыстоўваюцца цяпер у нашых сельскагаспадарчых арганізацыях», — сказаў Раман Галоўчанка.

Такіх прэпаратаў на рынку нямала, працягнуў ён. «Ёсць і імпартныя, ёсць і іншыя вытворцы, у тым ліку прыватнай формы ўласнасці. Але як мне сёння паведамілі, адметнай асаблівасцю гэтага інстытута з’яўляецца тое, што іх дабаўкі вырабляюцца на айчынных мікраарганізмах, якія былі выдзелены з розных рэгіёнаў Беларусі, і таму маюць высокую эфектыўнасць, — звярнуў увагу Раман Галоўчанка. — Таму кармавыя дабаўкі і дабаўкі для паляпшэння фізіялагічных працэсаў жывёл пры харчаванні — гэта вельмі важная тэма. Важна, што мы займаемся і маем неблагія вынікі».

Далей — медыцына. «Ёсць вельмі значныя напрацоўкі, і ў бліжэйшы час чакаем завяршэння выпрабаванняў па рэвалюцыйных прэпаратах для лячэння вельмі важных захворванняў. Спадзяюся, што яны пройдуць паспяхова», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Трэці напрамак — навукова-практычнае супрацоўніцтва з флагманам біятэхналагічнай галіны — Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыяй. «Вельмі важная работа ідзе па стварэнню ўласных штамаў мікраарганізмаў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці біятэхналагічных прэпаратаў на гэтым прадпрыемстве. Таму задачы вялікія і маштаб работы таксама вельмі вялікі», — рэзюмаваў кіраўнік урада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.