У апошнюю дэкаду лістапада пахаладае амаль да зімовага надвор’я, калі ўсё часцей прагназуецца мокры снег і проста снег, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ноччу ў пятніцу будзе воблачна з праясненнямі, днём пераважна хмарнае надвор’е. Уначы ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, раніцай і днём у многіх раёнах ападкі, у асноўным снег, мокры снег. У дзённыя гадзіны па паўднёвым усходзе месцамі моцны снег, мокры снег, актыўнае наліпанне мокрага снегу.
На асобных участках дарог можа быць галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці 4–9 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5, максімальная ўдзень — мінус 2 — плюс 3 градусы.
У суботу ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, а днём месцамі па рэспубліцы прагназуецца кароткачасовы снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца, удзень месцамі на захадзе — узмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да мінус 7 градусаў, а ўдзень будзе зусім не камфортна — ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.
Будзе слізка ў нас і ў нядзелю. У гэты дзень ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах можа быць слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — мінус 6 — плюс 1 градус, а максімальная днём — ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла.
Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, апошні тыдзень лістапада пачнецца са значных тэмпературных кантрастаў. Халадней за ўсё будзе па ўсходзе краіны. Тут у начныя гадзіны слупкі тэрмометраў могуць апускацца да мінус 8 — мінус 10 градусаў. Дзённы фон тэмператур таксама будзе знаходзіцца ў межах адмоўных значэнняў. А вось цяплей за ўсё чакаецца ў заходніх рэгіёнах, дзе начныя мінімумы будуць вагацца ад слабага мінуса да слабага плюса. Дзённыя тэмпературныя максімумы пры гэтым будуць у асноўным знаходзіцца на баку станоўчых значэнняў. Але потым прыйдзе цёплае паветра з Атлантыкі.
У панядзелак пераважна па заходняй палове краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаюцца туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да мінус 9 градусаў, у заходніх раёнах да 1 цяпла, максімальная днём ад мінус 4 градусаў па ўсходзе да 5 цяпла па захадзе краіны.
Самая халодная ноч месяца чакаецца ў аўторак. У гэты дзень месцамі па краіне прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах могуць быць туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 10 градусаў па ўсходзе краіны, да плюс 2 градусаў па захадзе. Кантрасна будзе і днём, калі чакаецца ад мінус 4 градусаў па ўсходзе да плюс 5 градусаў па захадзе краіны.
Мякчэй надвор’е будзе ўжо ў сераду. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаюцца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 8 па ўсходзе да плюс 3 градусаў па захадзе краіны.
Днём будзе ад мінус 1 да 6 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.