Гэтымі днямі ў Цэнтральным раёне сталіцы хуткімі тэмпамі ідзе рэканструкцыя з капітальным рамонтам кінатэатра «Масква». Работы вядуцца БУ-3 ААТ «Будтрэст № 1».
Для брыгадзіра тынкоўшчыкаў Кацярыны Дарый гэты аб’ект далёка не першы. І не дзіўна, бо на працу ў будаўнічае ўпраўленне яна прыйшла ажно ў далёкім 1971 годзе, пасля заканчэння вучылішча. І вось ужо 53 гады шчыруе на прадпрыемстве, з іх калі 30 узначальвае брыгаду.
Кацярына Якаўлеўна разам з калегамі-будаўнікамі ўдзельнічала ва ўзвядзенні такіх знакавых аб’ектаў, як Помнік воінам-інтэрнацыяналістам, Палац Рэспублікі, Храм-помнік усіх Святых, стадыён «Дынама»...
Працавітасць, адказнасць і прафесіяналізм Кацярыны Дарый былі адзначаны дзяржаўнай узнагародай — медалём «За працоўныя заслугі».
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.