Вы тут

Сумесныя праекты Беларусі і Расіі ў сферы аховы здароўя абмеркавалі ў Мінску


У РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава прайшло пасяджэнне сумеснай калегіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі, прысвечанае ліцэнзаванню медыцынскай дзейнасці і медыцынскай акрэдытацыі арганізацый аховы здароўя Беларусі і Расіі.


Фота з адкрытых крыніц

Удзел у мерапрыемстве ўзялі міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў, міністр аховы здароўя Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мурашка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Валерый Малашка, прадстаўнікі міністэрстваў, кіраўнікі арганізацый, падпарадкаваных міністэрствам аховы здароўя дзвюх краін.

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што два профільныя міністэрствы працуюць у адзіным рытме.

— На пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы дадзена даручэнне прааналізаваць, што ўдаецца зрабіць і што трэба ўдасканальваць у меддапамозе, якая аказваецца ўстановамі аховы здароўя Беларусі ў адносінах да грамадзян Расіі, так і наадварот. Асаблівае значэнне мае міжурадавае пагадненне Расійскай Федэрацыі і Беларусі ад 2006 года аб аказанні хуткай медыцынскай дапамогі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы грамадзянам абедзвюх краін, у тым ліку беларусам без расійскага грамадзянства і наадварот, — адзначыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Дзмітрый Мезенцаў расказаў і аб іншых праектах Саюзнай дзяржавы:

— Два гады дапамагаем дзецям і дарослым з Саюзнай дзяржавы з анкалагічнымі хваробамі ў Цэнтры пратоннай тэрапіі ва Ульянаўскай вобласці. На наступны год для гэтых мэт вылучылі з бюджэту 202 мільёны рублёў. Прайшлі лячэнне па гэтай праграме ўжо больш за 200 чалавек. Прафесіяналы цэнтра ставяцца да ўсіх пацыентаў выдатна. Адмысловая атмасфера, якая пануе, таксама лечыць і дапамагае бацькам справіцца з хваробамі дзяцей. У наступным годзе з бюджэту выдзелена 72 мільёны рублёў для аказання дапамогі дарослым і дзецям, якія пражываюць на тэрыторыях, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы. Завершана вялікая праграма Саюзнай дзяржавы «Спінальныя сістэмы» для дзяцей з сур’ёзнымі пашкоджаннямі пазваночніка. Урад адобрыў праект навукова-тэхнічнай праграмы Саюзнай дзяржавы «Саюз-Біямембраны», работа па якой будзе пачата са студзеня. Таксама будзем аказваць дапамогу людзям з пашкоджаннямі плечавога сустава, верхніх канечнасцяў у атрыманні пратэзнага абсталявання, якое дазволіць ім сацыялізавацца ў поўным аб’ёме.

Аляксандр Хаджаеў адзначыў, што пытанні акрэдытацыі — неад’емная частка работы для дасягнення якаснай дапамогі насельніцтву. У Расіі досвед выкарыстання такога інструмента, як акрэдытацыя, больш працяглы, чым у Беларусі. Таму важна пераймаць пазітыўны досвед, каб не паўтараць памылак, і ўдасканальваць якасць дапамогі.

— Ліцэнзаванне таксама адыгрывае ключавую ролю і дае магчымасць узаемадзеяння паміж прыватнымі партнёрамі і дзяржавай. Таму, несумненна, пытанні, якія ў нас сёння на парадку дня, вельмі актуальныя, — дадаў Аляксандр Хаджаеў.

Міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка звярнуў увагу, што ў пытаннях забеспячэння здароўя грамадзян Беларусі і Расіі шмат пунктаў судакранання, але заўсёды ёсць куды развівацца.

— Адзін з сумесных вектараў — ліцэнзійныя патрабаванні, якія ўключаюць у тым ліку кваліфікацыю персаналу. Меддзейнасць спалучана з пэўнымі рызыкамі, яна патрабуе адзіных падыходаў да стандартызацыі. Размова ідзе аб будынках і збудаваннях, безбар’ерным асяроддзі і многім іншым. Наступны блок пытанняў — стандартызацыя падыходаў забяспечанасці абсталяваннем, медвырабамі. І патрабаванні тут агульныя, незалежна ад таго, дзяржаўная ці прыватная форма ўласнасці ва ўстановы аховы здароўя. Неабходна ўлічваць узровень гатоўнасці да аказання дапамогі, у тым ліку ў экстранных сітуацыях. Ён павінен быць максімальным з адпаведным рэанімацыйным, дыягнастычным і іншым абсталяваннем. І нарэшце, самы каштоўны рэсурс у сферы аховы здароўя — кадры. Іх падрыхтоўка, не толькі тэарэтычная, але і практычная, таксама вызначаецца пэўнымі стандартамі, — рэзюмаваў Міхаіл Мурашка.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.