Вы тут

Лукашэнка ўзнагародзіў перадавікоў АПК Магілёўскай вобласці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на фестывалі-кірмашы «Дажынкі» ў Клімавічах узнагародзіў перадавікоў АПК Магілёўскай вобласці, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Ордэна Пашаны ўдастоены трактарыст-машыніст ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Мікалай Дрозд.

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны загрузчык сыравіны ААТ «Гаркілен» Святлана Зэйдзіна; дырэктар ААТ «Кіраўскі райаграпрамтэхзаб» Лявонцій Кушавараў; вядучы спецыяліст па вырошчванні ААТ «Мсціслаўльлен» Міхаіл Лорчанка; дырэктар — галоўны дзяржаўны інспектар Магілёўскай абласной дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін Сяргей Марфель; галоўны інжынер сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Гігант» Ігар Міхалёнак; трактарыст-машыніст ААТ «Александрыйскае» Аляксандр Якуцін.

Ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена трактарысту-машыністу камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Ніва-Барсукі» Аляксандру Петранкову.

Шэраг работнікаў АПК удастоены Падзякі Прэзідэнта.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены таксама калектыў унітарнага камунальнага сельгаспрадпрыемства «Саўгас «Добраахвотнік». Прадстаўнікам працоўнага калектыву гэтага прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка ўручыў падарункавы сертыфікат на трактар «Беларус».

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.