Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў работнікаў і ветэранаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК з прафесійным святам


Работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.


Фота: БелТА

Сёння сельскагаспадарчая галіна краіны ўваходзіць у лік найбольш эфектыўных у беларускай эканоміцы.

Нашы працаўнікі сельскай нівы сёлета вырасцілі і сабралі добры ўраджай: больш чым дзесяць мільёнаў тон збожжа з улікам кукурузы і рапсу, каля пяці мільёнаў тон цукровых буракоў. Аграрыі забяспечваюць якаснымі і смачнымі прадуктамі ўласнае насельніцтва, працягваюць нарошчваць экспарт.

Перакананы, што дзякуючы вашай працавітасці і ўпартасці будуць годна выкананы маштабныя задачы, якія стаяць перад АПК краіны.

Выказваю словы ўдзячнасці ветэранам галіны і ўсім вяскоўцам за прафесіяналізм і адказнасць, шчырую любоў да роднай зямлі, імкненне захоўваць і прымнажаць найлепшыя нацыянальныя аграрныя традыцыі.

Жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, дабрабыту і стабільна высокіх ураджаяў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.