Вы тут

На Віцебшчыне падвялі вынікі адзінага дня прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі


У гарадскім пасёлку Шуміліна, што на Віцебшчыне, прайшло пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, на якім былі падведзены вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Віцебскай вобласці. Адзіны дзень прыёму грамадзян сенатарамі ў паўночным рэгіёне адбыўся 11 лістапада.


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла, што па выніках прыёму 11 лістапада зваротаў ад жыхароў паўночнага рэгіёна было няшмат у параўнанні з іншымі абласцямі. Тым не менш каля 30 працэнтаў агучаных грамадзянамі праблем датычыліся работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. «Тое, як кіраўнік працуе з людзьмі і як людзі ўспрымаюць яго працу, адбіваецца на іміджы ўсёй улады нашай краіны. На гэтым Прэзідэнт акцэнтаваў асаблівую ўвагу», — падкрэсліла Наталля Іванаўна і дадала, што работа з насельніцтвам была і заўсёды будзе актуальнай, таму што палітыка, якая праводзіцца ў краіне, накіравана на паляпшэнне дабрабыту нашых грамадзян.

За студзень — верасень бягучага года ў супастаўленні са студзенем — вераснем 2022 года колькасць зваротаў ад жыхароў Віцебскай вобласці знізілася на 19 працэнтаў. 

На працягу 2022–2024 гадоў працэнт зваротаў ад жыхароў паўночнага рэгіёна заставаўся адным з найменшых сярод рэгіёнаў краіны, на бягучы момант гэты паказчык складае 10 працэнтаў. За мінулы перыяд у цэлым па краіне колькасць зваротаў у Савет Рэспублікі павялічылася. За дзевяць месяцаў бягучага года іх паступіла ўжо 5416, што на тры працэнты больш, чым у папярэднім годзе. У 2022–2023 гадах Віцебская вобласць знаходзілася на чацвёртым месцы сярод сямі рэгіёнаў краіны па колькасці зваротаў. У бягучым годзе ўдзельная вага адна з найменшых, менш толькі ў Магілёўскай вобласці.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пашыранага пасяджэння, на якім прысутнічалі дэпутаты ўсіх узроўняў, Наталля Качанава засяродзіла ўвагу на трох асноўных пунктах, на якія органам мясцовага самакіравання неабходна звярнуць увагу ў рабоце са зваротамі грамадзян. Па-першае, уменне слухаць і размаўляць. «Недапушчальна, што, зыходзячы са зваротаў людзей, кіраўніцтва выканаўчых камітэтаў і адказных службаў можа адказваць па-хамску. Кожны з вас павінен быць псіхолагам, праяўляць павагу і быць тактычным у зносінах з любым чалавекам, які звярнуўся па дапамогу. Недарэмна Прэзідэнт гаварыў, што часам чалавеку трэба не фізічная дапамога, а быць пачутым. Памятайце, што людзей нельга адштурхоўваць. Не ў вашай кампетэнцыі вырашыць праблему — звярніцеся да нас. Калі зварот правамерны, мы акажам дапамогу агульнымі сіламі», — адзначыла спікер.

Па-другое, адкласці практыку накіроўваць людзей у суд з нагоды і без. «Так быць не павінна. Пытанні работы ЖКГ, стану дарог, зямельныя праблемы — усё гэта можна вырашыць на ўзроўні раённых і абласных выканкамаў, міністэрстваў. Калі пытанне ляжыць у плоскасці міжасобасных канфліктаў — гэта іншая справа. 

У нашай краіне выбудавана ўнікальная сістэма работы са зваротамі грамадзян, таму імкніцеся гэтыя вузлы завязаныя распутваць», — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі.

Трэці пункт — работа са зваротамі грамадзян, якія не задаволены судовымі рашэннямі. «Гэта ўжо не ў нашай кампетэнцыі, аднак людзей усё роўна трэба выслухаць і растлумачыць. Самае небяспечнае для мясцовых органаў улады — гэта калектыўныя і паўторныя звароты. Такога быць не павінна, гэта дрэнная тэндэнцыя. Калі пытанне нельга вырашыць ніяк, трэба асабіста сустрэцца з людзьмі, растлумачыць, што дадзенае пытанне вырашыць нельга або можна, але пазней», — заключыла Качанава.

Аб чым яшчэ ішла гаворка ў Шуміліне, чытайце ў найбліжэйшым выпуску «Мясцовага самакіравання».

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота БелТА

г. п. Шуміліна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.