У Віцебскай вобласці праіндэксаваныя імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 12 лістапада 2024 года № 732, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Згодна з дакументам, індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» ўстаноўлены ў памеры 37, 45.
Гаворка ідзе аб выкарыстанні чэкаў грамадзянамі і членамі іх сем’яў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва. У гэты пералік таксама ўключаны рэканструкцыя аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, долевы ўдзел у жыллёвым будаўніцтве. Чэкі можна выкарыстоўваць для набыцця жылля шляхам куплі, а таксама для пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асоб, узятых і выкарыстаных на названыя мэты.
Прэв’ю: БелТА
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.