Вы тут

Прэм’ер-міністр Казахстана ацаніў IT-магчымасці Беларусі ў ПВТ


IT-магчымасці і перспектыўныя рашэнні ў сферы высокіх тэхналогій былі прадэманстраваны падчас наведвання парку высокіх тэхналогій (ПВТ) прэм’ер-міністрамі Казахстана Алжасам Бектэнавым і Беларусі Раманам Галоўчанкам, перадае БелТА.


Парк высокіх тэхналогій — прадмет міжнароднага гонару нашай краіны, таму вельмі шмат высокіх замежных дэлегацый наведваюць яго, падкрэсліў намеснік начальніка сакратарыята назіральнага савета ПВТ Кірыл Залескі. «Усяго ў парку больш за 1 тыс.кампаній, якія працуюць па самых розных інфраструктурных напрамках: ад фінтеха да прамысловых тэхналогій, ад медыцыны да тэхналогій віртуальнай рэальнасці», — расказаў ён.

Дэлегацыі Казахстана былі прадэманстраваны магчымасці чатырох рэзідэнтаў ПВТ. Кожная з гэтых кампаній прадстаўляе сваю ўнікальную сферу прымянення — гэта падрыхтоўка кадраў з дапамогай віртуальнай рэальнасці, фінансавыя тэхналогіі, а таксама тэхналогіі для медыцыны і экалогіі.

Разам з дэлегацыяй Казахстана акрамя прэм’ер-міністра Беларусі з патэнцыялам рэзідэнтаў ПВТ азнаёміліся першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, намеснік міністра замежных спраў Ігар Назарук.

Як падкрэсліў У час перагавораў з кіраўніком беларускага ўрада ў пашыраным складзе Алжас Бектэнаў, Казахстан гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю па ўсіх напрамках, у тым ліку ў сферы высокіх тэхналогій і IT. «Урад Казахстана настроены на далейшае ўмацаванне і паглыбленне адносін з Беларуссю», — падкрэсліў прэм’ер-міністр Казахстана.

Дэлегацыя з Казахстана на чале з прэм’ер-міністрам Алжасам Бектэнавым знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. Сёння былі праведзены перагаворвы з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, а таксама падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве, у тым ліку праграма мерапрыемстваў (дарожная карта) паміж урадамі Беларусі і Казахстана па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2025-2029 гады.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.