Вы тут

Тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Беларусі акрэдытаваны 593 Нацыянальныя назіральнікі


Тэрытарыяльнымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь акрэдытаваны 593 нацыянальных назіральніка. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.


Больш за ўсё назіральнікаў накіравалі грамадскія аб’яднанні — 423 чалавекі. Грамадзянамі накіравана 43 чалавекі, працоўнымі калектывамі — 17, палітычнымі партыямі — 110. 

Пры ЦВК Беларусі акрэдытаваныя шасцёра назіральнікаў.

У ЦВК нагадалі, што палітычная партыя, іншае грамадскае аб’яднанне, працоўны калектыў арганізацыі або калектыў яе структурнага падраздзялення, грамадзяне маюць права накіраваць назіральнікам аднаго свайго прадстаўніка на пасяджэнні адпаведнай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на ўчастак для галасавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.