Вы тут

Якія мерапрыемствы да Дня інвалідаў пройдуць у Беларусі, расказалі ў Мінпрацы


Якія мерапрыемствы да Дня інвалідаў, які адзначаць 3 снежня, пройдуць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


 

З 29 лістапада па 1 снежня ў Першым Нацыянальным гандлёвым доме ў Мінску запланавана правядзенне выставы-продажу вырабаў, вырабленых людзьмі з інваліднасцю.

У сам дзень інвалідаў, 3 снежня, Мінпрацы, камітэты па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, а таксама тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правядуць адзіны дзень кансультавання па пытаннях дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі людзей з інваліднасцю.

У гэты дзень таксама адкрыецца аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Навагрудскага раёна.

У дзень інвалідаў адбудзецца і рэспубліканская акцыя «Бібліятэка адкрыта для вас» — бясплатнае наведванне для людзей з інваліднасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Па ўсёй краіне традыцыйна пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, канцэрты, выставы, дыялогавыя пляцоўкі. Так, 21 лістапада ў Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня заснавання Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». Ужо 30 лістапада ў Мінску - Рэспубліканскі фестываль творчасці інвалідаў"свет у нашых руках".

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.