У выніку дарожна-транспартнага здарэння з беларускім аўтобусам у Польшчы пацярпела 6 грамадзян Беларусі, якія дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Паводле інфармацыі праваахоўных органаў Польшчы 14 лістапада на аўтастрадзе ў напрамку г. Познань адбылося ДТЗ з беларускім аўтобусам. У выніку ДТЗ пацярпела 6 беларускіх грамадзян, якія дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы», — гаворыцца ў паведамленні.
Пасольства Беларусі ў Польшчы знаходзіцца на сувязі з кампетэнтнымі структурамі, гатова аказаць неабходнае консульска-прававое садзейнічанне.
ДТЗ адбылося 14 лістапада каля 1.40 па мясцовым часе на 381-м км трасы А2. Транспартны сродак, у якім знаходзіліся 11 чалавек, рухаўся ў напрамку Познані. Паводле папярэдніх звестак, аўтобус з’ехаў з дарогі, упаў у кювет і перакуліўся.
«Аўтобус меў Беларускія рэгістрацыйныя нумары. На месца здарэння былі адпраўленыя шматлікія пажарныя падраздзяленні», — адзначаецца ў паведамленні польскіх экстранных службаў. На месцы працавалі 5 медыцынскіх выратавальных атрадаў і 6 пажарных разлікаў. Падчас выратавальнай аперацыі была перакрытая адна паласа шашы.
Фота: пажарная служба Лышковіцэ
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.