У Мінску з'явіўся праезд Выратавальнікаў. Гэта невялікі ўчастак вулічнай сеткі, які ідзе ад вул. Сямашкі да будынка Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (пр. Дзяржынскага, 77)
Учора ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта новая лакацыя малых архітэктурных форм, аснову якой складае ўвекавечанне памяці пажарных, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. З вуліцы Сямашкі ўсталяваны гранітны знак, стрэлка якога паказвае на праезд Выратавальнікаў, які вядзе да Маскоўскага РАНС. Гэта 4 баявыя і 2 прафілактычныя падраздзяленні, гатовыя прыйсці на дапамогу 24 гадзіны за суткі. Характэрна, што вершаваныя радкі на гранітным знаку належаць Аляксандры Кабылінскай, супрацоўніцы Маскоўскага РАНС. Уздоўж фактычнага і зараз яшчэ і сімвалічнага праезду Выратавальнікаў устаноўлены лаўкі з падсветкай, якія ўвасабляюць тры стыхіі – паветра, агонь і ваду. Закладзена таксама алея дрэў. Аб подзвігу і самаахвяраванні дзеля выратавання іншых нагадвае манументальны памятны камень. Да яго ўскладзены пунсовыя ружы.
Аляксандр Грыгор'еў
фота аўтара
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.