Вы тут

Лукашэнка пракаментаваў выхад з прэзідэнцкай гонкі Чамаданавай і Бобрыкава


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 14 лістапада на пытанні журналістаў, пракаментаваў выхад з прэзідэнцкай гонкі Вольгі Чамаданавай і Сяргея Бобрыкава, перадае БелТА.


«Я быў прыхільнікам, каб усе партыі, буйныя грамадскія арганізацыі вылучалі сваіх кандыдатаў. Вылучылі: Оля Чамаданава ў нас была і Бобрыкаў. Ну, нармальныя людзі. Вядома, яны прыхільнікі прэзідэнта. І яны ішлі  "Мы ведаем, што прэзідэнт выйграе, але мы не дадзім яго пакрыўдзіць”. Як быццам мяне нехта мог пакрыўдзіць. А потым паглядзелі, паглядзелі: унутры арганізацый не вельмі гэта разумеюць. І яны: “Лепш мы здымаемся”. Ну, як мяне праінфармавалі. Я толькі ўчора даведаўся, што яны зняліся з гэтай дыстанцыі. Будзем разам змагацца за той курс, які мы даўно вызначылі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Няма ніякага страху, што будуць удзельнічаць усе, хто захоча. Мы больш не дадзім магчымасць краіну ні нахіліць, ні на калені, не дай бог, паставіць, ні разбурыць. Гэта выключана, як бы камусьці гэта ні хацелася», — дадаў Прэзідэнт.

Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты стартаваў 7 лістапада і завершыцца 6 снежня 2024 года. Ажыццяўляць збор подпісаў могуць толькі сябры ініцыятыўнай групы на пікетах (у месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі), а таксама па месцы жыхарства, працы (службы) выбаршчыкаў.

Цэнтрвыбаркамам былі зарэгістраваныя сем ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак 12 лістапада стала вядома, што двое прэтэндэнтаў вырашылі спыніць далейшы ўдзел у электаральнай кампаніі. Пра гэта заявілі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава і старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў.

Такім чынам, цяпер працягваецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння пецярых кандыдатаў у прэзідэнты.

Прэв’ю: Віктар Драчоў

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.