Сёння пачаў свою работу Міжнародны стаматалагічны форум. 18-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Стаматалогія Беларусі-2024» (BELARUSDENT), 10-га Беларускага міжнароднага стаматалагічнага кангрэса і Рэспубліканскага навукова-практычнага семінара.
Форум стаматолагаў уваходзіць у план навукова-практычных мерапрыемстваў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і накіраваны на павышэнне ўзроўню і якасці стаматалагічнага абслугоўвання насельніцтва.
Арганізатарамі кангрэса пад патранажам Міністэрства аховы здароўя выступаюць Беларускае рэспубліканскае грамадскае аб’яднання спецыялістаў стаматалогіі і УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». Выставу традыцыйна арганізуе ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».
Выстава «Стаматалогія Беларусі-2024» праходзіць у выставачным павільёне: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 14. Сваю прадукцыю на выставе дэманструюць больш за 50 удзельнікаў, у тым ліку і госці з Расіі і Кітая. Традыцыйна на экспазіцыі прадстаўлены абсталяванне для стаматалагічных кабінетаў, інструменты, матэрыялы, рэнтген-устаноўкі і аксэсуары, абсталяванне для зубатэхнічных лабараторый, артадантыі, анестэзіялогія, прэпараты і аксэсуары па догляду за зубамі, стаматалагічныя лекавыя прэпараты і многае-многае іншае.
У рамках дзелавой праграмы 10-га Беларускага міжнароднага стаматалагічнага кангрэса пройдзе 7 секцыйных пасяджэнняў, 12 майстар-класаў, будзе агучана звыш 140 дакладаў па розных напрамках стаматалогіі.
Віктар ДРАЧОЎ
фота аўтара
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.