Дванаццацігадовы падлетак шчыра дзівіцца, што яго 55-гадовая бабуля на «ты» з ноўтбукам і смартфонам. Падлеткам, ды і дваццацігадовым здаецца, што ўсе, хто старэйшы за іх гадоў на трыццаць, — прадстаўнікі старажытнага свету, як яны кажуць, «антыкварыят». Вось спецыяльна для такіх маладых людзей знайшлі даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта: амаль 61,9% людзей, старэйшых за 65 гадоў, карыстаюцца інтэрнэтам, з іх 73,6% выходзяць у сеціва штодня.
Ведае статыстыка, і дзе жывуць гэтыя карыстальнікі: 67,8% — у гарадах, 41,7% — у сельскай мясцовасці. А навошта яны заходзяць у інтэрнэт?
А што яшчэ цікавага ёсць у статаглядзе пра пажылых людзей? Аказваецца, стварыць сям’ю ніколі не позна.
Мяркуйце самі. У 2023 годзе ва ўзросце 65 гадоў і старэй заключылі шлюбны саюз 592 жанчыны і 996 мужчын. З іх 7,1% жанчын і 6% мужчын упершыню стварылі сям’ю — менавіта ў сталым узросце.
Сярод тых, хто паўторна ўзяў шлюб, 66,9% жанчын і 72% мужчын. Сваё шчасце знайшлі 26% удоў і 22% удаўцоў, стварыўшы новыя сем’і.
Ксенія КАВАЛЕЎСКАЯ
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.