Вы тут

Алейнік: «Мы з'яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі глабальных геапалітычных трансфармацый»


Пытанні дзейнасці ў міжпарламенцкіх структурах, міжнародных арганізацыях, прыярытэты еўразійскай бяспекі ў сучасным свеце, папярэднія вынікі другой канферэнцыі па пытаннях еўразійскай бяспекі, мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, і шэраг іншых важных тэм абмеркавалі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах.


Перад сумесным пасяджэннем камісій адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка са старшынёй Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгорам Карасіным. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня: міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сацыяльна-гуманітарнай сферы. У фокусе ўвагі — актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

Адкрываючы сумеснае пасяджэнне, Сяргей Алейнік падкрэсліў, што профільныя камісіі супрацоўнічаюць на пастаяннай аснове. «Вядома, абмен думкамі, зверка падыходаў, зверка гадзіннікаў па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня вельмі важная, асабліва цяпер, калі мы з вамі з’яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі глабальных геапалітычных трансфармацый і, па вялікім рахунку, перафарміравання ўсяго светаўладкавання», — падкрэсліў ён.

Старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгор Карасін заўважыў, што супрацоўніцтва з беларускімі калегамі развіваецца і на шматлікіх міжнародных пляцоўках, уключаючы СНД, ЕАЭС, АДКБ, з нядаўняга часу — яшчэ ШАС і БРІКС. «Відавочна, што свет уступіў у перыяд прынцыповых геапалітычных змяненняў, адбываецца глыбінная трансфармацыя міжнародных адносін, якая звязана з больш справядлівай сістэмай светаўладкавання. Сёння рух да глабальнай шматпалярнасці — гэта факт геапалітычнай рэальнасці», — падкрэсліў Рыгор Карасін. Ён назваў магістральнай тэндэнцыяй умацаванне голасу сусветнай большасці дзяржаў за рамкамі калектыўнага Захаду — у Азіі, Афрыцы, на Блізкім Усходзе, у Лацінскай Амерыцы. «Сёння глабальная большасць выступае за ўзаемны ўлік інтарэсаў, разнастайнасць шляхоў развіцця, павагу нацыянальных, рэлігійных, культурных каштоўнасцяў, — падкрэсліў Рыгор Карасін. — Мы высока ацэньваем вынікі другой Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Гатовы аказваць неабходную падтрымку ў далейшай рабоце па прасоўванні мінскай пляцоўкі як новай дыскусійнай платформы».

Саюзны парадак дня заўсёды быў і застаецца ў фокусе ўвагі парламентарыяў

Асобную ўвагу сенатары ўдзялілі саюзнаму супрацоўніцтву. Рыгор Карасін адзначыў, што бакі ўмацавалі сваё супрацоўніцтва і прыйшоў час ісці далей: «Мы думаем аб стварэнні спакойнай, праўдзівай, зразумелай нашым народам — не толькі ў Саюзнай дзяржаве, у Еўразіі — сістэмы міжнародных адносін, якая была б кантрастам, разумнай альтэрнатывай, заснаванай на гонары, шчырасці, імкненні да канструктыўнага развіцця міжнародных адносін», — падкрэсліў старшыня камітэта. Па яго словах, асаблівае значэнне ў гэтым працэсе надаецца захаванню гістарычнай памяці і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Таму святкаванне 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — ключавая падзея 2025 года. «Гэта найважнейшы юбілей нашай агульнай гісторыі. Ён павінен наглядна пацвердзіць наша адзінства ў захаванні гістарычнай памяці і барацьбе з яе фальсіфікацыяй. Асаблівую ўвагу лічу важным удзяліць сумеснаму правядзенню ў нашых гарадах акцый „Беларусь памятае“ і „Бяссмертны полк“, што стала наглядным пацвярджэннем адзінства нашых народаў», — падкрэсліў Рыгор Карасін.

Сяргей Алейнік зрабіў акцэнт на тым, што сёлета адзначаецца 25-годдзе Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. І, вядома, многія мерапрыемствы, якія праходзяць у кантэксце гэтай юбілейнай гістарычнай даты, маюць вельмі важнае значэнне. Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы запэўніў, што саюзны парадак дня заўсёды быў і застаецца ў фокусе ўвагі і парламентаў, і профільных камісій. «Саюзны парадак дня — сапраўды шматузроўневы і, безумоўна, нашы лідары задаюць тон і фарміруюць грунтоўны фундамент нашага двухбаковага саюзнага брацкага супрацоўніцтва. Мы, парламентарыі, паглыбляем яго на нашых парламенцкіх пляцоўках, робячы асаблівы акцэнт на супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі дзвюх краін. Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў нашым парадку дня займае асаблівае месца», — дадаў Сяргей Алейнік.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.