Маладзёжны патрыятычны форум «Мы — у тэме!», арганізатарамі якога выступаюць рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белпошта» пры падтрымцы галіновага прафсаюза і маладзёжнай арганізацыі, сабраў больш за 100 маладых людзей сферы сувязі і інфарматызацыі.
— Галіновы прафсаюз на пастаяннай аснове праводзіць розныя мерапрыемствы для моладзі. Гэта не толькі арганізацыя форумаў, але і дыскусійныя пляцоўкі, конкурсы рацыяналізатарскіх праектаў, інтэлектуальныя гульні, круглыя сталы, навучальныя курсы па самых запатрабаваных кірунках, культурна-масавыя і спартыўныя мерапрыемствы і шмат іншага. Усё для таго, каб у маладых людзей было больш магчымасцей пазнаёміцца і пагутарыць адзін з адным, абмеркаваць пытанні, якія датычацца непасрэдна іх працоўнай дзейнасці, абмяняцца вопытам і, вядома ж, праявіць сябе. І мы бачым, што цікавасць у моладзі сёння ёсць да ўсяго, яны не застаюцца ў баку ад грамадска значных падзей у краіне, у тым ліку прапануюць нямала сваіх ініцыятыў па развіцці Беларусі, — адзначыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў. — На форуме мы шмат казалі і аб электаральнай кампаніі. Такія пляцоўкі — магчымасць адкрыта абмеркаваць з маладымі людзьмі пытанні, якія іх хвалююць. У тым ліку і ў індывідуальным парадку. На форуме таксама арганізаваны асабісты прыём. Мы гатовы ў любых зручных для моладзі формах пагутарыць.
Неабходна дадаць, што галіновы прафсаюз актыўна працуе з сацыяльнымі партнёрамі — Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, наймальнікамі галіны. Такое супрацоўніцтва ўключае не толькі правядзенне сумесных мерапрыемстваў, але і замацаванне дадатковых мер падтрымкі маладых людзей. Так, на сёння ў галіне дзейнічаюць Тарыфнае пагадненне і калектыўныя дагаворы, якія ўключаюць такія нормы. Гэта, напрыклад, дапамога ў жыллёвых пытаннях, матэрыяльная падтрымка, магчымасць павышэння кваліфікацыі. Эфектыўна працуе і сістэма інстытута настаўніцтва, калі вопытныя калегі дапамагаюць маладым супрацоўнікам асвоіцца ў працоўных калектывах, раскрыць свой патэнцыял і выкарыстоўваць атрыманыя тэарэтычныя веды на практыцы.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: БелТА
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.