Вы тут

Фотафакт. У Мінску пачалася падрыхтоўка да Новага года


У мікрараёне Брылевічы Маскоўскага раёна з’явілася ёлка — галоўны сімвал навагодняга свята. Звычайна ў сталіцы устанаўліваецца на асноўных пляцоўках ад 27 да 33 зялёных прыгажунь.


Гэтай важнай і прыгожай справай займаюцца як правіла, дзве службы — УП «Мінскгарсвятло» і УП «Мінскрэклама». Змантіраваць, упрыгожыць ёлкі, запаліць іх піксельнымі гірляндамі, даць каляровага святла зайцам, тыграм, а ў Год каня чакаецца шмат гэтых сімвалічных жывёл, ужываючы сучасныя тэхналогіі, задача няпростая. Напрыклад, толькі разнастайных гірляндаў у Мінску працягнецца з добрую сотню кіламетраў — адлегласць да Слуцка! З 15,снежня ў сталіцы ўключаецца святочная ілюмінацыя.Пакуль Новы год будзе да нас імчацца, кароткія шэрыя дні прыкметна папрыгажэюць. У гэтым можна пераканацца, гледзячы на навагоднія фотаздымкі мінулага года карэспандэнта «Звяды». 

Адносна Маскоўскага раёна сталіцы, то тут традыцыйна ўстанаўліваецца 4 асноўныя навагоднія ёлкі на такіх лакацыях як пл. Незалежнасці, парк імя М. Паўлава, сквер Палянка і вул. Н. Орды.

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ
фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.