Вы тут

Чупрыс: Барацьба з карупцыяй павінна быць сістэмнай і пастаяннай


Барацьба з карупцыяй павінна быць сістэмнай і пастаяннай. Аб гэтым заявіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс на семінары «Процідзеянне карупцыі ў дзяржорганах і арганізацыях, прафілактыка карупцыйных правапарушэнняў», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«Сённяшняе мерапрыемства праходзіць у рэчышчы адной з ключавых задач, пастаўленых перад Адміністрацыяй Прэзідэнта, якая зводзіцца да рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца рабоце з кадрамі і прафілактыцы карупцыйных правапарушэнняў. Як неаднаразова падкрэслівае Прэзідэнт, патрабаванне „не браць чужога“ павінна стаць аксіёмай для кожнага чалавека», — адзначыла Вольга Чупрыс.

Паводле яе слоў, дзякуючы жорсткай пазіцыі Прэзідэнта і скаардынаванай рабоце праваахоўных органаў адзначаецца зніжэнне ўзроўню злачыннасці ў гэтай сферы. Паводле даных Генеральнай пракуратуры, за 9 месяцаў бягучага года колькасць карупцыйных правапарушэнняў знізілася на 7 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

«Адміністрацыя Прэзідэнта ініцыявала правядзенне гэтага семінара для кіраўнікоў каля 70 дзяржаўных органаў і арганізацый, пасады якіх уключаны ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы. Мэта — не толькі разабраць канкрэтныя выпадкі і статыстыку, але і выпрацаваць практычныя падыходы да прафілактыкі. Барацьба з карупцыяй не павінна абмяжоўвацца справаздачамі на паперы, важная пастаянная работа з падначаленымі, уважлівае стаўленне да іх дзейнасці», — падкрэсліла намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Паводле слоў Вольгі Чупрыс, найбольш слабаабароненымі для карупцыі застаюцца сферы сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, прамысловасці і дзяржаўнага кіравання. Аднак для прадухілення такіх злачынстваў неабходна не толькі строгая прафілактыка, але і пастаянная ўвага да фарміравання маральнага клімату ў калектывах. «Сістэмны падыход, практычная прафілактыка і пастаяннае ўзаемадзеянне з падначаленымі — гэта тая „вада“, якая точыць камень карупцыі. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам дабіцца ўстойлівых вынікаў», — рэзюмавала яна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.